Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.5708
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5708
    EURO3.0138
    100 RUB3.2999

Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва выраслі ў 2012 годзе на 21%

42 20.02.2013 16:23

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у Беларусі ў 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам павялічыліся на 21%, паведамляе БелаПАН. 

Паводле дадзеных Нацыянальнага статкамітэта, у 2012 годзе агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва склаў Br320,3 трлн. У структуры даходаў аплата працы займае 63,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 10,6%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) – 21,2%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,4%.

Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў цэлым па рэспубліцы склалі Br2 млн 819,9 тыс. у месяц.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.