• 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Прадпрымальнасць зменіцца беражлівасцю

51 05.12.2012 19:02

Годам беражлівасці аб'яўлены 2013 у Беларусі. Адпаведны Указ №537 падпісаў 29 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта РБ ад 14 чэрвеня 2007 года №3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» ў сучасных умовах», – адзначылі ў прэс-службе.

Кіраўніцтва краіны лічыць, што правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі выдаткаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсякага роду неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання.

Реклама

З дапамогай адпаведных мерапрыемстваў у беларусаў плануюць выхоўваць пачуццё гаспадарлівасці, стымуляваць эканомію і беражлівасць як на працоўных месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.