• 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.1283
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1283
    EURO2.3454
    100 RUB3.3865

Будаўніцтва жылля ў Беларусі знізілася за 10 месяцаў на 13,5%

16 22.11.2012 11:07

У Беларусі ў студзені - кастрычніку 2012 г. у эксплуатацыю здадзена 3 658,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 87,1% да прадугледжанага задання на год і 86,5% да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2011 г. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці за названы перыяд пабудавана 45 тыс. новых кватэр (у студзені – кастрычніку 2011 г. – 52,3 тыс.).

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 094,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 57,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем – кастрычнікам 2011 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян зменшыўся на 638 тыс. квадратных метраў.

Реклама

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1 929,9 тыс. квадратных метраў (83,5% да прадугледжанага задання на год).

У студзені – кастрычніку на будаўніцтва жылля выкарыстана 17 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 14,6% да агульнага аб’ёму інвестыцый і 70,1% да ўзроўню студзеня – кастрычніка 2011 года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.