Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Ці перастане каштоўная рыба быць святочным далікатэсам

06.11.2012 12:42

Сёлета ў Горках на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў здадзены ў эксплуатацыю спецыялізаваны рыбаводна-індустрыяльны комплекс.

Унікальнасць

Гэты комплекс стаў своеасаблівай візітнай карткай БДСГА. Пра тое, што гадаванне рыбы выклікае непадробную цікавасць, сведчыць кніга рэгістрацый на вахце комплексу: за апошні месяц у ёй адзначылася каля 20 дэлегацый з розных ВНУ і арганізацый з усіх куткоў Беларускі і не толькі.

Реклама

Будаўніцтва комплексу пачалося восенню 2011 года. А сёлета ў жніўні ў інкубацыйны цэх ужо была завезена ікра вясёлкавай фарэлі. Гэта значыць фактычна да “Дажынак” будаўніцтва гэтага вялізнага комплексу было закончана.

Па сутнасці, гэта рыбны інкубатар, дзе рыба выводзіцца і гадуецца пэўны час. Наступная партыя ікры паступіць у комплекс у снежні бягучага года. Маладых рыбінак выгадуюць да неабходных памераў, а потым перададуць у спецыялізаваныя рыбаводчыя гаспадаркі нашай краіны.

Студэнты, якія займаюцца на кафедры іхтыялогіі, маюць выдатную магчымасць убачыць працэс вывядзення і гадавання рыбы што называецца “ў натуры”, не адыходзячы ад парты. Раней такую практыку студэнты БДСГА маглі атрымаць толькі за мяжой.

Праект гэтага комплексу — фінскі. Мантаж і наладку абсталявання (якое таксама цалкам еўрапейскае) ажыццяўлялі спецыялісты маскоўскага галаўнога інстытута па праектаванні рыбаводчых аб’ектаў. Гэтая арганізацыя ўжо будавала такія аб’екты ў некалькіх расійскіх рыбгасах.

Трэба сказаць, што “начынне” ў Горацкага рыбаводнага комплексу самае сучаснае. На тэрыторыі краін СНД такіх аб’ектаў пакуль што няма. І гэтая ўнікальнасць перш за ўсё тычыцца сістэмы рэгенерацыі (ачысткі і аднаўлення) вады, што выкарыстоўваецца.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.