• 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 30%

8 12.09.2012 18:19

Нацыянальны банк Беларусі з 12 верасня зніжае стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтных пункта - да 30% гадавых. Праўленне Нацбанка зацвердзіла дадзенае рашэнне Пастановай №462 ад 7 верасня 2012 г. Да гэтага НББ у апошні раз зніжаў стаўку рэфінансавання таксама на 0,5 працэнтных пункта (да 30,5%) з 15 жніўня.

Як адзначылі ў Нацбанку, нягледзячы на некаторае павелічэнне тэмпу росту спажывецкіх коштаў у жніўні, фактычная дынаміка інфляцыі з пачатку года была ў межах прагнозных параметраў, «і гэта на фоне стабільнай эканамічнай сітуацыіі, якая складваецца ў Беларусі, дазволіла працягнуць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання».

У НББ лічаць, што гэты ўзровень стаўкі рэфінансавання захавае «бягучую жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі», што будзе садзейнічаць замядленню інфляцыі ў краіне і стварэнню ўмоў для яе істотнага зніжэння ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Реклама

Пры гэтым па-ранейшаму будуць забяспечаны прывабныя ўмовы рублёвай формы зберажэнняў, якія забяспечваюць не толькі абарону ад інфляцыі, але і прыбытковасць, якая значна перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце, паведамілі ў Нацбанку.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.