Прислать новость
  • -0 °C
    Погода в Бресте

    -0 °C

  • 3.8901
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5458
    EURO2.8863
    100 RUB3.3994

Сярэдні памер дапамогі на беспрацоўнага ў лютым склаў 106,6 тыс. рублёў

35 22.03.2012 12:46

У Беларусі колькасць беспрацоўных, якія зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай ахове, на канец лютага бягучага года склала 31,5 тыс.

Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце БЕЛТА, гэта на 7,6% менш, чым год таму, і на 2,9% больш, чым на канец студзеня 2012 года.

У студзені-лютым бягучага года на ўлік былі пастаўлены 42,9 тыс. грамадзян, якія звярнуліся за дапамогай па працаўладкаванні. З іх прызнаны беспрацоўнымі 32,9 тыс. чалавек, ці 76,7% ад колькасці звярнуўшыхся. Працаўладкаваны ў студзені-лютым гэтага года 26,1 тыс. чалавек, у тым ліку 20,1 тыс. беспрацоўных, ці 77,1% ад колькасці ўсіх працаўладкаваных.

Реклама

На канец лютага бягучага года 50,7% ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных склалі жанчыны.

На адну заяўленую ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай ахове вакансію на канец лютага 2012 г. умоўна прыходзілася 0,6 беспрацоўных (на канец лютага 2011 г. – 0,7). Ад агульнай колькасці вакансій 75,9% былі прызначаны для працаўладкавання рабочых.

Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў лютым склаў Br106,6 тыс. (каля $13,5), ці 14,8% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.