• -2 °C
    Погода в Бресте

    -2 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

Сярэдняя зарплата да канца года павінна дарасці да 4 мільёнаў

15 15.03.2012 13:16

Паводле прагнозаў Мінэканомікі, да снежня 2012 г. намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата ў Беларусі складзе 4,050 - 4,060 млн рублёў (згодна з сённяшнім курсам даляра гэта $495 - заўвага Tut.by).

Такія параметры закладзены ў разліковых паказчыках сацыяльнай палітыкі, зацверджаных Пастановай Мінэканомікі №14 ад 15 лютага 2012 года, паведамляе БелаПАН.

Для работнікаў бюджэтнай сферы зарплата ў снежні складзе 3,240 – 3,257 млн рублёў, у сярэднім за год – 2,714 – 2,718 млн (на 69,8 – 70% больш).

Реклама

Рэальная зарплата з улікам інфляцыі вырасце на 4 – 4,2%.

Тарыфная стаўка першага разраду павінна павялічыцца на 68,3% да 212,5 тыс. рублёў у сярэднім за год.

Сярэднемесячны памер пенсій па ўзросту вырасце на 72,5 – 73,1% і складзе 1,330 – 1,335 млн рублёў. Рэальны памер пенсій стане большы на 4,7 – 4,9%. Паводле разлікаў мінімальны памер пенсіі па ўзросту павінен вырасці на 92,6 – 95% да 869,5 – 910,9 тыс. рублёў.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.