Прислать новость
  • 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 3.8901
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5458
    EURO2.8863
    100 RUB3.3994

Сярэдняя зарплата фінансістаў перавысіла 5 млн рублёў

9 01.03.2012 12:56

Нацыянальны статыстычны камітэт надрукаваў у канцы мінулага тыдня дадзеныя аб зарабатнай плаце за студзень.

У агульным па краіне налічаная сярэдняя зарабатная плата работнікаў склала 2 млн 881 тыс. рублёў. У намінальным выражэнні яна павялічылася ў адносінах да снежня на 0,1%, а ў рэальным (разлічаная з улікам роста спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) – паменшылася на 1,8%.

Па відах эканамічнай дзейнасці самая высокая сярэднемесячная зарплата, згодна з публікацыяй Белстата, у фінансавай дзейнасці – 5 млн 158 тыс. рублёў.

Реклама

У будаўніцтве сярэдняя зарплата склала 2 млн 900 тыс., у прамысловасці – 3 млн 360 тыс., у сферы аховы здароўя – 2 млн 567 тыс., адукацыі – 2 млн 450 тыс.

Самыя нізкія зарплаты традыцыйна ў сельскай гаспадарцы, галіне ахоты і лясной гаспадаркі – 1 млн 935 тыс.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.