Прислать новость
  • 23 °C
    Погода в Бресте

    23 °C

  • 3.5141
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5141
    EURO6.9982
    100 RUB8.3754

Дэпазіты насельніцтва ў рэальным выражэнні за 2011 год выраслі на 2,3%

09.02.2012 13:48

У Беларусі дэпазіты насельніцтва ў нацыянальнай і замежнай валюце ў рэальным выражэнні павялічыліся на 2,3% за 2011 год (супраць роста на 15,1% годам раней), паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь».

Пры гэтым у намінальным выражэнні прырост укладаў роўны 113,5% (супраць 26,5% у 2010 годзе), на 1 студзеня 2012 года аб’ём дэпазітаў склаў 49 трлн рублёў. Намінальны прырост абумоўлены, у асноўным, пераацэньваннем валютных укладаў.

Уклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце за 2011 год павялічыліся на 4 трлн рублёў, ці 41,2% (годам раней – на 1,8 трлн рублёў, ці 22,4%), у рэальным выражэнні яны знізіліся на 32,3% (у 2010 г. павялічыліся на 11,4%).

Реклама

Дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце за 2011 год знізіліся на 170,3 млн даляраў ЗША, ці 3,9% (у 2010 г. тэмп прыроста склаў 23,7%).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.