• 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Будаўніцтва жылля ў 2011 годзе знізілася на 17,2%

42 26.01.2012 13:43

У Беларусі ў студзені - лістападзе 2011 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 68,3 тыс. новых кватэр (у 2010 г. - 84,7 тыс.).

Уведзена ў эксплуатацыю 5 487 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 73,2% да прадугледжанага задання на год. У параўнанні з 2010 годам увод у дзеянне жылля паменшыўся на 1 142,9 тыс. квадратных метраў, ці на 17,2%, паведамляе Белстат.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў дзеянне 3 498,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы.

Реклама

У сельскіх населенных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 289,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што на 18,9% менш, чым у 2010 годзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.