• 6 °C
    Погода в Бресте

    6 °C

  • 2.212
    Курс валюты в Бресте
    USD2.212
    EURO2.3885
    100 RUB3.4401

Беларусы – рэкардсмены па колькасці шэнгенскіх віз

46 19.01.2012 13:13

Згодна са звесткамі Еўрапейскай камісіі, у 2010 г. жыхары нашай краіны сталі сусветнымі лідарамі па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз.

Дазвол на выезд у краіны Еўразвязу беларусы актыўна афармлялі і ў крызісны 2011 г. Паводле статыстыкі Еўракамісіі, беларусам выдалі больш за 428 000 віз тыпу «С» (кароткатэрміновых, з якімі можна заставацца ў Еўразвязе не больш за 90 дзён цягам паўгода). Дзеля параўнання: жыхары Індыі (насельніцтва звыш 1,21 млрд чалавек) атрымалі каля 406 000 шэнгенскіх віз. Найбольш віз у Беларусі выдала летась польская амбасада ў Мінску. Самая вялікая колькасць адмоў была ў консульскім аддзеле ў Гродна. Кожнае з двух консульстваў (у Брэсце і Гродна) летась выдала іх больш за 100 000.

На другім месцы па колькасці выдадзеных летась віз – Літва (больш за 100 000). Нягледзячы на крызіс, беларусы актыўна падарожнічалі. Паводле надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Італіі ў Мінску Арнальда Абэці, прадстаўніцтва ягонай краіны ад студзеня да жніўня 2011 г. выдала каля 27 000 віз, з якіх 23 000 – турыстычныя (праўда, з іх 12 000 – для дзяцей з чарнобыльскай зоны, якія папраўлялі здароўе ў Італіі).

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.