Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.5004
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5004
    EURO2.3953
    100 RUB4.2631

Аллелюя, Аллелюя! Вясёлы дзень для нас настаў, Наш Збаўца Хрыстус з гробу ўстаў…

21.04.2011 12:50

Шаноўныя парафіяне і чытачы!

Радуйцеся і з сэрцам, поўным радасці, глядзіце ў будучыню. Няхай Уваскрослы Хрыстос спасылае на вас неабходныя ласкі і прыносіць шчасце ў вашу штодзённасць.

Ад усяго сэрца жадаем вам пагодлівых і спакойных святаў, няхай радасць і шчасце застануцца з вамі. Няхай святочны настрой, упрыгожаны вясенняй радасцю і бесклапотнасцю, усталюецца ў вашых сэрцах на доўгі-доўгі час і застанецца з вамі таксама ў паслясвяточнай штодзённасці. Жадаем, каб гэтая цудоўная раніца Уваскрасення трывалася як мага даўжэй.

Реклама

Плённых і пагодлівых Вялікодных святаў, поўных веры, надзеі і любові. Радаснага настрою, сардэчных сустрэч з роднымі і блізкімі, а таксама вясёлага Аллелюя. Няхай гэтыя святы Вялікай ночы сплывуць ракой Божай сілы, атуліўшы вашыя сэрцы шматкаляровым цветам мараў. Жадаем усяго таго, што ад Бога паходзіць, каб крылы веры прыкрылі каменныя сумненні і ўзнеслі сэрцы па-над прамінальнасцю.

Шмат ласкаў, благаслаўлення і моцы духа, каб вы былі дапамогай іншым і неслі добрую навіну прыкладам свайго жыцця. Няхай Хрыстос распраменіць ваша сэрца і кожны дзень праз маленькія нечаканасці пацвярджае Сваю прысутнасць.

З памяццю ў сэрцы і малітве…

З паважаннем, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель Рымска-каталіцкага прыхода ім. Багародзіцы ў Брэсце, дэкан Брэсцкі і святары Брэсцкага дэканата

Брэст, Вялікдзень, 2011

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.