Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.5658
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5658
    EURO3.0414
    100 RUB3.4205

Уваскрос Пан над панамі, Ён жывы, Ён разам з намі! (з велікоднага спеву)

51 30.03.2013 23:28

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

З нагоды радаснага свята Пасхі звяртаюся да вас з самымі сардэчнымі віншаваннямі. У першую чаргу хочацца пажадаць вам жыццясцвярджальнай моцы ад Уваскрослага Хрыста. Перамога Езуса над злом і смерцю з’яўляецца крыніцай хрысціянскага аптымізму і ўпэўненасці, што Бог большы за смерць, грэх і слабасць чалавека. Няхай жа Боскі Збавіцель, які праз Свае Мучэнні, Смерць і Ўваскрасенне перамог сілы цемры і вызваліў чалавецтва з путаў граху, кіруе сцежкі нашага жыцця да брамаў Неба. Няхай святло пасхальнай надзеі спадарожнічае кожнаму з вас ва ўсіх жыццёвых справах і пачынаннях. А Хрыстовая любоў няхай умацуе ў згодзе і супакоі вашыя сем’і. Будзем жа радаснымі сведкамі Ўваскрасення да новага жыцця ў сучасным свеце!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! 

Реклама

З пасхальным благаслаўленнем, ксёндз канонік Тадэвуш Альшэўскі, дэкан Брэсцкі, пробашч парафіі Маці Божай Каралевы ў Брэсце і парафіі св. Юзафа ў Жабінцы і святары Брэсцкага дэканата

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.