Прислать новость
  • 16 °C
    Погода в Бресте

    16 °C

  • 3.9453
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5002
    EURO2.934
    100 RUB3.4289

Топ-15 найлепшых савецкіх мульцікаў, пра якія вы маглі забыцца

508 30.12.2017 10:40 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Дзеля гэтых мульцікаў прачыналіся ў восем раніцы ў нядзелю.

Многія пераглядаюць свае любімыя фільмы і ў каторы раз абмеркоўваюць, што раней здымалі лепш.

Але чамусьці ўсе забываюцца пра мульцікі, дзеля якіх прачыналіся ў восем раніцы ў нядзелю, таму што праграме тэлеперадач быў самы радасны радок: «Мультфільмы 08.00 – 09.00». А значыць, цэлую гадзіну можна было насалоджавацца сустрэчай з дамавёнкам Кузем ці з папугаем Кешам.

Реклама

Паступова мы раслі, мульцікі забываліся, на іх месца прыходзілі новыя героя: Шрэк і Кунг-Фу Панда, зверы з «Ледніковага перыяду» ці з «Таямнічага жыцця хатніх жывёл».

А хто цяпер успомніць Чучала-мявучала, Мурлакатама, парася Фунціка?

Вы абавязкова ўспомніце, калі праглядзіце рэйтынг, які склала “Рэгіянальная газета”.

 

  1. «Мароз Іванавіч»

Казка пра двух сястрычак Дашу і Малашу. І Мароза Іванавіча, які аднойчы праз вакно ўбачыў, як Даша завіхаецца, каб дапамагчы бабулі, а Малаша «даглядае сон». Аднойчы сёстры трапілі ў дом да Мароза Іванавіча. І той кожную ўзнагародзіў па заслугах. Мульцік пра тое, што трэба быць працавітым і не ленавацца.


  1. «Чароўны пярсцёнак»

Вельмі добры мульцік пра Ваню, які жыў бедна. І аднойчы пайшоў на базар, каб прадаць сваё адзенне , «пінжак з карманАмі», каб купіць ежы, але выменяў яго на котку, сабачку і змейку, якіх мучыў іх гаспадар. А змейка аказалася дачкой змяінага цара і падарыла Ваню чароўны пярсцёнак. Здавалася б, жыві цяпер і радуйся, але Ваня вырашыў ажаніцца з дачкой цара Уллянкай.

Мультфільм варта глядзець і таму, што словы аўтара чытае Яўген Леонаў.


  1. «Кентэрвільскі прывід»

Мульцік па матывах твора Оскара Уальда. У замку жыве прывід, але часы, калі ён палохаў жыхароў, прайшлі. Цяпер на яго палююць жыхары замка – два хлопчыкі. І толькі старэйшая дачка Віргінія пашкадавала прывід. А што будзе, калі чыстая і бязвінная душа пашкадуе прывід? Убачыце ў мульціку.

Реклама


  1. «Вялікі Ух»

Мультфільм пра незвычайную істоту Вялікага Уха, які чуе, што адбываецца ў космасе на Планеце Кансерваў, але не чуе, што ў лесе жывуць звяры, якім патрэбна дапамога. Той самы мульцік, у якім гучыць песенька пра вясёлых медуз. І менавіта ў гэтым мульціку філін напрошваецца на чай да ваўчаняці, але абавязкова з казінакамі…


  1. «Чарцяня №13»

Вельмі вясёлы мульцік пра школу, дзе чарцянятам задаюць хатняя заданне – давесці да слёз бацькоў. І нічога для гэтага не трэба: толькі сказаць «эні-бэні-раба» і шчоўкнуць хвастом. Але калі твой нумар 13 і замест непрыемнасцяў, ты можаш толькі ствараць букеты кветак?


  1. «Сястрычкі-звычкі»

Мультфільм пра хлопчыка Андрушу Шумелкіна і яго звычкі, якія ў мультфільме прадстаўленыя ў выглядзе трох вясёлых сястрычак: Капрызулькі, Каніцелькі і Неахайкі. І песня , якая запомнілася з дзяцінства: «Виноваты в том сестрички, нехорошие привычки, а Андрюша ни при чем».

https://youtu.be/7dRmau542Mw


  1. «У сінім моры, у белай пене»

Прызнацца шчыра, гэты мульцік ніколі не быў любімым у дзяцінстве. Але рыба ў паліто, якая спявала песню, запомнілася надоўга.


  1. «Крылы, ногі, галоўнае хвост»

Мультфільм, які даўно разабраны на цытаты.

– Ляцім туды, дзе шмат смачнага. Столькі? Столькі!


  1. «Пра Веру і Анфіску»

Бацьку дзяўчынкі Веры ў марскім порце падарылі малпачку, якую ён прынёс дадому. На сямейным савеце вырашылі, што раз малпачка есць і цыбулю і бульбу, і маме не трэба звальняцца з працы, каб бегаць па магазінах і шукаць бананы, то хай жыве. А тое, што ад малпачкі куча праблем, гэта высветліцца пазней.


  1. «Казка пра старое эха»

Вельмі мудры і светлы мультфільм пра тату ліса і яго сына, які аднойчы пазнаёміўся з эхам. Як высветлілася, старое эха памятае тату лісяняці яшчэ маленькім…


  1. «Дыназаўрык»

Чароўны мультфільм пра дыназаўрыка і Мурлакатама. Паглядзіце, і вы абавязкова ўспомніце гэты мульцік. «І ты такая рагатая супраць мяне», – узрушаўся сквапны Мурлакатам. Але што ён адзін супраць сяброў, якія захацелі на востраве вырасціць чароўны сад?


  1. «Прынцэса і людаед»

Музычная гісторыя пра чароўную… ці жудасную прынцэсу і жудаснага… ці чароўнага людаеда, якая здарылася ў чароўнае ці жудаснае надвор’е.


  1. «Падарунак для слана»

Вясёлы, задорны мульцік пра сяброў: тыграня, малпачку і слоніка і зладзейку Дзюдзюку Барбадоскую, мэта якой – рассварыць усіх сяброў на планеце.


  1. «Нехачуха»

– Маладзец, вырасцеш, станеш вялікім нехачухам…

Мультфільм пра хлопчыка, які не любіў дапамагаць бабулі, але любіў катацца на каруселях і есці марожанае. І вось аднойчы ён сустракае таго самага Вялікага Нехачуху, але ці захоча хлопчык быць падобным на яго?


  1. «Крошка Янот»

Топ-15 савецкіх мульцікаў быў бы няпоўным без гэтага – пра чароўную сілу ўсмешкі. Глядзіце, падпявайце герою мульціка і ўспамінайце дзяцінства.

А якія б мультфільмы ўвайшлі ў ваш топ?

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.