Прислать новость
  • -7 °C
    Погода в Бресте

    -7 °C

  • 2.4336
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4336
    EURO2.5142
    100 RUB3.9841

Знайсці трох катоў – на шчасце. У Берасці працуе выстава беларускіх музыкантаў

02.07.2017 11:13

Экспазіцыя «Музыка без межаў» размясцілася ў выставачнай зале гатэля «Эрмітаж».

На выставе, адкрыццё якой адбылося 30 чэрвеня, прадстаўлены філасофскія карціны Лявона Вольскага, іранічна-сур’ёзныя работы лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, яркі і маштабны жывапіс фронтмэна «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага. Можна ўбачыць тут працы лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt).

Ідэя выставы – прыцягнуць увагу да праблем, якія ёсць у сучасных музыкаў. Гэта забарона канцэртаў, адсутнасць тэле- і радыёэфіраў. «Мы доўгі час змагаліся за тое, каб беларускія музыкі не траплялі ў розныя спісы, как для іх былі даступны тэле- і радыёэфіры, пісалі безліч лістоў, – распавёў арганізатар выставы, генеральны прадзюсер «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк. – Мы падумалі, што трэба ісці не напралом, а рабіць нейкія цікавыя рэчы з нашымі музыкамі. Калі нельга ім граць канцэрты, то карціны ніхто не забараняе маляваць».

Реклама
На вернісажы выступіў лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч

Высветлілася, што музыкаў, якія ў той ці іншы момант спрабавалі сябе ў выяўленчым мастацтве, нямала. «На выставе натуральна прадстаўлены не ўсе музыкі, якія малююць. На жаль, лідар гурта J:Mors Уладзімір Пугач проста раздарыў усе карціны і не паспеў нічога новага намаляваць. Лявон Вольскі, дарэчы, таксама раздарыў, але збіраў па сябрах. І адну намаляваў адмыслова», – падкрэсліў Віталь Зыблюк.

Ёсць сярод удзельнікаў і прафесійныя мастакі. Ігар Варашкевіч, напрыклад, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Алег Хаменка, наадварот, прызнаўся, што стварыў усяго чатыры карціны і тры з іх лепш не бачыць. На выставе прадстаўлена толькі адна работа лідара гурта «Палац» – гравюра «Тры каты, палац, Алег і лозунг».

Алег Хаменка прадставіў на выставе гравюру «Тры каты, палац, Алег і лозунг»

«Гэта быў малюнак, які я пачаў рабіць пад даўнішні альбом палацаўскі, які павінен быў называцца The Best. Гэта змешаная тэхніка, там і пер’я, і туш, там і аловачкі», – прызнаўся Алег Хаменка. По словах музыкі, на гравюры сапраўды можна знайсці і слова «Алег», і трох катоў. Там прысутнічае лозунг, але намаляваны ён так, што неўзброеным вокам заўважыць яго амаль немагчыма. Таму на выставку лепш захваціць лупу.

Гавораць, што той, хто знойдзе трох катоў, будзе шчаслівым. Таму варта паспрабаваць.

Алег Хаменка каля сваёй гравюры на адкрыцці выставы ў Мінску. Фота: euroradio.fm

Убачыць карціны беларускіх музыкаў можна да 15 ліпеня. Выставачная зала «Эрмітажа» (вул. Чкалава, 7) працуе з 10.00 да 22.00.

У адкрыцці выставы прыняў удзел гурт Re1ikt


Фота: Вадзім ЯКУБЁНАК

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.