Прислать новость
  • 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.5565
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5565
    EURO3.1137
    100 RUB3.4123

Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая»

Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая»

287 30.01.2017 17:24 Фота прадастаўлена КЦ «Грунтоўня». Источник: https://vk.com

Лідэр гурта «Троіца» прадставіў 29 студзеня ўнікальную праграму, якая была створана па матэрыялах беларускага фальклору.

Монаспектакль «Дарожка мая», які адбыўся ў культурным цэнтры «Грунтоўня», – гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 гадоў творчай дзейнасці аўтара. На сцэне гучаць каля 40 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983 – 2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

«Творчасць Івана Кірчука цяжка апісаць словамі – яго трэба чуць. Гэта сапраўдная магія словаў і гукаў. Атмасфера і энергетыка ягоных канцэртаў проста неверагодныя, – расказаў «БГ» дырэктар культурнага цэнтра «Грунтоўня» Віктар Клімус. – Нашаму пакаленню цяжка расшыфраваць сэнс фальклорных песень, асабліва абрадавых, рытуальных. Але калі пачынаеш унікаць у сімволіку, разумееш кантэкст выканання тых ці іншых кампазіцый (а яны выконваліся строга ў свой час), тады можна адкрыць цэлы космас, міфалагічны светапарадак нашых продкаў».

Реклама

Іван Кірчук умее не толькі з музычных пазіцый выканаць падобныя песні, але і правільна іх падаць, растлумачыць, адзначыў Віктар Клімус. «Форма монаспектакля з храналагічным, календарным сюжэтам тут вельмі пасуе», – дадаў ён.

Выступ цягнуўся амаль паўтары гадзіны, і яшчэ амаль паўгадзіны Іван Кірчук адказваў на пытанні слухачоў і даваў аўтографы.

Фота прадастаўлены КЦ «Грунтоўня»

Реклама

Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая» Іван Кірчук сыграў у Берасці монаспектакль «Дарожка мая»

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.