Прислать новость
  • -14 °C
    Погода в Бресте

    -14 °C

  • 2.5721
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5721
    EURO3.1261
    100 RUB3.4916

Лідэр гурта «Троіца» прадставіць у Берасці монаспектакль «Дарожка мая»

Лідэр гурта «Троіца» прадставіць у Берасці монаспектакль «Дарожка мая»

131 26.01.2017 11:33 Фото носит иллюстративный характер. Источник: https://upload.wikimedia.org

Гледачы пачуюць струнныя, ударныя і духавыя інструменты.

Музычны монаспектакль «Дарожка мая» ад мэтра айчыннага фольку, лідэра гурта «Троіца», даследчыка Івана Кірчука адбудзецца 29 студзеня ў КЦ «Грунтоўня » (вул. Дзяржынскага, 14). Пачатак а 18-й гадзіне.

«Дарожка мая…» – гэта аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 год творчай дзейнасці аўтара.

Реклама

Упершыню на вялікай сцэне праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 40 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983 – 2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Разам з Іванам Кірчуком пройдуць каляндарны шлях жыцця чалавека, стануць удзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят, пабачаць рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І – найгалоўнейшае – змогуць аддзячыць сваім продкам.

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.