Прислать новость
  • 8 °C
    Погода в Бресте

    8 °C

  • 2.5354
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5354
    EURO3.0615
    100 RUB3.4206

Дэпутатка Анісім запрашае перадаваць гатовы кантэнт для стварэння беларускамоўнага канала

Дэпутатка Анісім запрашае перадаваць гатовы кантэнт для стварэння беларускамоўнага канала

15.09.2017 14:18 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Гэта могуць быць навукова-папулярныя праграмы, метадычныя, мастацкія і дакументальныя фільмы.

Кабельны беларускамоўны канал можа з’явіцца ў краіне. Зацікаўлены аператар запрашае дасылаць беларускамоўны кантэнт, паведаміла tut.by дэпутатка парламента Алена Анісім.

«Да мяне звярнуліся аператары кабельных сетак. Яны маюць магчымасць напоўніць тэлеканал беларускім кантэнтам. Ім патрэбныя прадукты на беларускай мове, якія ўжо створаны. Па дамоўленасці яны маглі бы размяшчаць іх у сваёй вяшчальнай прасторы. Сёння ёсць вялікая зацікаўленасць аўдыторыі ў перадачах на беларускай мове. Гэта могуць быць навукова-папулярныя праграмы, метадычныя, мастацкія і дакументальныя фільмы», – сказала Алена Анісім.

Реклама

Дэпутатка запрашае тых, хто гатовы перадаць кантэнт на беларускай мове, пісаць на электронную пошту alenaanisim@gmail.com. «Я перадам дадзеныя аператару, а пасля яны будуць вырашаць пытанні па размяшчэнні кантэнту», – сказала яна.

Алена Анісім адзначыла, што выказаў зацікаўленасць у беларускамоўным кантэнце кабельны аператар «Светлае тэлебачанне».

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.