Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

У Брэсце прэзентуюць кнігу Кірыла Стаселькі Marginalis

06.02.2017 12:30 Прэзентацыя кнігі ў Брэсце адбудзецца 7 лютага а 18:30. Источник фото

Сустрэча адбудзецца 7 лютага а 18:30 у Тайм-клуб Nigh Voltage (вул. Дзяржынскага, 50) у межах курсаў «Мова Нанова».

Marginalis – насычаны філасофскі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятак краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянне рамана разгортваецца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Реклама

Кніга была прызнана самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане абʼёмам 251 944 знака (у друкаванай кнізе 197 старонак – заўвага аўт.) сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам «Рэкорды Куфара».

Сачыць за навінамі пра раман можна праз хэштэг #Marginalis

 

Даведка «БГ»:

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 – магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. Зʼяўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».

Публікаваўся ў такіх часопісах, як «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», pARTtisan, а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».

Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась ды была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.