Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

У Берасці прэзентуюць выставу, якая прысвечана польскай архітэктуры

21.02.2017 14:19 Фото с сайта Генерального консульства РП в Бресте. Источник фото

Вернісаж «Польшча. Архітэктура» адбудзецца 28 лютага а 16.30 у кінатэатры «Беларусь» (вул. Савецкая, 62).

У праграме адкрыцця прадугледжана лекцыя-экскурсія мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры Ежы С. Маеўскага (Варшава). Яна будзе весціся на рускай мове.

Архітэктура ў Польшчы знаходзіцца ў стадыі росквіту. У апошнія гады было пабудавана шмат значных грамадскіх аб’ектаў: музеяў, канцэртных заль, адукацыйных і спартыўных цэнтраў. Гэтыя будынкі, якія былі спраектаваны выбітнымі архітэктарамі, становяцца сімваламі сучаснасці не толькі на мясцовым або нацыянальным узроўні, але і ў міжнародным маштабе.

Реклама

Лепшы таму прыклад – будынак філармоніі ў Шчэціне, які атрымаў прэмію імя Міса ван дэр Роэ – самую важную ўзнагароду ў галіне архітэктуры ў Еўропе і адну з самых прэстыжных у свеце.

Каб прадставіць дасягненні сучаснай польскай архітэктуры, стваральнікі экспазіцыі выбралі 24 новапабудаваных або рэвіталізаваных аб’екты. Кожны з іх зняты лепшымі польскімі архітэктурнымі фатографамі.

Центр науки им. Н.Коперника, г. Варшава. Фото: Marcin Czechowicz
Центр культуры JORDANKI, г. Торунь
Центр научной информации и академическая библиотека, г. Катовице. Фото: Jakub Certowic

Выстава прысвечана сучаснай архітэктуры, аднак, як падкрэслівае куратар Эва Парэмбска, архітэктура не існуе ў вакууме: яна ўзнікае ў гістарычным і культурным кантэкстах. Разуменне кантэксту дазваляе ўбачыць дасягненні канкрэтных архітэктурных аб’ектаў і іх значэнне: функцыянальнае, сацыяльнае, сімвалічнае. Менавіта таму на выставе дадаткова прадстаўлены рэпартажныя здымкі, эскізы, малюнкі і цытаты, якія нагадваюць пра ідэі бліскучых, сусветна вядомых польскіх мастакоў, дзейнасць выдатных людзей, якім прысвечаны архітэктурныя аб’екты, паказваюць будынкі ў кантэксце важных для Польшчы гістарычных падзей.

Театр Шекспира, г. Гданьск. Фото: Marcin Czechowicz
Музей Шлёнска, г. Катовице. Архитектор Riegler Riewe Architekten
Крикотека. Фото: M.Czechowicz

Выстава створана дэпартаментам публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, журналам «Архітэктура-Муратар», арганізаваная Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім Інстытутам у Мінску і КУП «Брэстаблкінавідэапракат».

Ворота в г. Познань. Фото: Jakub Certowicz

Пазнаёміцца з фотаздымкамі можна будзе да 30 красавіка.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.