Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

У Берасці адкрыецца выстава беларускага плакату

03.02.2017 13:27 Фото: Брестский ООКЦ. Источник фото

Вернісаж адбудзецца 8 лютага а 17-й гадзіне ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай, 54.

Больш за 50 работ будуць прадстаўлены на выставе «Беларускі плакат: візуальны код часу». У экпазіцыю ўвойдуць плакаты як малавядомых аўтараў, так і Уладзіміра Цэслера, Сяргея Войчанкі, Алены Кітаевай, Дзмітрыя Сурскага, Таццяны Гардашнікавай, Руслана Найдзена, Юрыя Тарэева і інш. Графічныя малюнкі выкананы мастакамі ў розныя перыяды, таму прадстаўляюць гістарычную і інфармацыйную каштоўнасць.

Для берасцейцаў «Беларускі плакат: візуальны код часу» – гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гэтым відам мастацтва. Інфармацыя на плакатах дапамагае прачытаць культурны код беларускай рэчаіснасці мінулых часоў.

Реклама

Расшыфраваць культурны рэбус беларускага плакату можна будзе да 22 лютага.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.