• 4 °C
    Погода в Бресте

    4 °C

  • 2.1112
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1112
    EURO2.4458
    100 RUB3.2211

Праграма вулічнага фестывалю «100 год БНР» у Берасці

212 21.03.2018 14:10

Дзень Волі ў 2017 годзе ў Берасці адзначалі шэсцем і мітынгам. Фота: Вадзім ЯКУБЁНАК. Источник: https://www.b-g.by

Фестываль адбудзецца ў Дзень Волі. Мерапрыемствы пройдуць 25 сакавіка з 12.00 да 17.00 на плошчы Свабоды.

12.00 – 12.45 – Мітынг. Выступы палітыкаў, грамадскіх актывістаў. Прыняцце рэзалюцый.

13.00 – 17.00 – Канцэрт з удзелам Cad Goddeu, Zolki-band, «Сразу Май», «Спрат», :B:N:, Re1ikt. Конкурсы, віктарыны і розыгрышы прызоў у перапынках

12.00 – 17.00

Пляцоўка з рамеснымі вырабамі. Майстар-класы рамеснікаў.

«Кірмаш валанцёрства» грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў.

Выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР «Брэст 100 год таму».

Дзіцячая пляцоўка. Гульні, маляванкі, майстар-клас з глінай.

Продаж сімволікі, кніг, адзення.

Фотазона ў нацыянальным стылі. Выступы клубаў рэканструктараў.

«Друкарня #БНР100». Выраб прынтоў з сімволікай фестываля.

 

Падрабязная інфармацыя пра ўдзельнікаў фестывалю:

Музычныя калектывы:

13.00 – 13.20 Cad Goddeu (vk.com/cad_goddeu)

13.30 – 13.50 Zolki-band (vk.com/zolkiband)

14.00 – 14.30 «Сразу Май» (vk.com/srazumay)

14.40 – 15.10 «Спрат» (vk.com/spratname)

15.20 – 16.00 :B:N: (vk.com/bnband)

16.10-17.00 Re1ikt (vk.com/re1ikt)

 

Пляцоўка рамеснікаў (удзельнікі)

  1. Марына Баніфацьева (вышыўка, кашулі і сумкі) vk.com/club128214433.
  2. Таццяна Клімус (дробная кераміка, магніты, брошкі, падвескі, скураныя гаманцы) vk.com/tacciana_klimus
  3. Сяргей Мароз (палімерная гліна, падвескі, магніты, брошкі).
  4. Валерый Марчук (дробнае ганчарства, свістулькі і сувеніры).
  5. Марына Марчук (выцінанка, пісанкі).
  6. Юрый Сальнікаў (ручное ткацтва, бранзалеты, паясы, завушніцы) vk.com/yury.salnikau.
  7. Антон Талашка (вышыўка, ільняныя вырабы) vk.com/moj_rodny_kut.
  8. Уладзімір Чыквін (разьба па дрэве) facebook.com/vladimir.chikvin.

Для рамеснікаў, якія жадаюць прэзентаваць свае вырабы падчас фестывалю, тэлефон каардынатара +375 29 795-94-46 (Юрый).

 

«Кірмаш валанцёрства» (удзельнікі)

  1. Агенцтва «Тваё заўтра» (www.yoto.by).
  2. Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (https://dzedzich.org/).
  3. Брэсцкае гарадское аддзяленне грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (vk.com/ymcabrest).
  4. Валанцёрская ініцыятыва «Бальнічныя клоўны. Funny nose» (vk.com/rednosebrest).
  5. Валанцёрская ініцыятыва «Абарона правоў жывёлаў. Брэст» (vk.com/club37733929).
  6. Велаклуб «РаДзея» (www.daebrest.by).
  7. ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» (www.raik.by).
  8. Інфармацыйна-асветніцкая установа «За Вела-Брэст» (vk.com/zavelobrest).
  9. Кампанія «Будзь валанцёрам!» (vk.com/beavolunteer).
  10. Кампанія «Наша Мова» (vk.com/nashamova).
  11. Промасуполка «Зала Чакання» (vk.com/zalaby).
  12. Установа «За свой горад» (vk.com/zasvojgorod).

Для арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў, якія жадаюць прэзентаваць сваю дзейнасць падчас фестывалю, тэлефон каардынатара +375 29 824-08-42 (Дар’я).

 

Пляцоўка гандлю (удзельнікі)

ІП Трафіменка Таццяна Вячаславаўна (vk.com/souveniry)

Сувенірная прадукцыя ўласнага вырабу. Сцяжкі, кубкі, значкі, нашыўкі, шклянкі, вымпелы, рушнікі, магніты, бірулькі, лан’ярды, балёнікі, міні-майкі.

ІП Свірскі Р.А. Інтэрнэт-крама «Імбрык» (imbryk.by)

Тавары брэнду Symbal.by, Vokladki.by, тавары ўласнага вырабу, кніжная прадукцыя лепшых беларускіх выдавецтв.

Музычныя дыскі айчынных выканаўцаў, друкаваная прадукцыя, скураныя вокладкі на пашпарт і аўтадакументы, керамічныя кубкі, прысвечаныя #БНР100 і Беларусі і іншыя сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

ІП Чапараў Алег Вячаслававіч. Крама «Князь Вітаўт» (vk.com/kniaz_vitaut)

Адзенне LSTR-A№, Honar, Symbal.by, Miensk Style, Fason, «Князь Вітаўт».

Друкаваная прадукцыя Arche, «Кнігазбор», «Гайсак».

Сувеніры «Брама», Vitaem.by «Дзвінская майстэрня», Spadar, «Ракаўскі сувенір», «Каляровы парасон». Упрыгожванні «Прыгожы анёлак», Pollihands.

Футболкі, байкі, шапкі, бейсболкі, торбы, заплечнікі, вырабы з ільну, скураныя вырабы, упрыгожванні і аксэсуары, кубкі і тэрмакубкі, друкаваная прадукцыя, календары і іншая сувенірная прадукцыя з сімволікай, прысвечанай #БНР100 і Беларусі.

Для гандляроў, якія жадаюць прэзентаваць свае тавары падчас фестывалю, тэлефон каардынатара +375 29 748-00-14 (Сяргей).

 

Дзіцячы майстар-клас з глінай праводзіць Таццяна Амельяновіч.

 

На фестывалі будзе працаваць «Друкарня #БНР100». Першыя 50 ўдзельнікаў змогуць на сваёй цішотцы з бавоўны бясплатна надрукаваць прынт з сімволікай фестывалю. Прыносьце цішоткі!

 

Арганізатары заклікаюць пріносіць бел-чырвона-белыя сцягі, іншую нацыянальную сімволіку.

 

Па патрабаванні органаў аховы правапарадку ў мэтах бяспекі, як і на іншых гарадскіх святах, будзе арганізаваны дагляд удзельнікаў. На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць колючыя і рэжучыя прадметы, алкаголь, напоі ў шкляной тары, гаручыя вадкасці і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзян.

 

Арганізатары просяць аказаць матэрыяльную дапамогу на правядзенне канцэрта, выраб святочная сімволікі і друкаванай прадукцыі. Зрабіць гэта можна, прыняўшы ўдзел у зборы сродкаў «Святкаванне 100 гадоў са дня абвяшчэння БНР у Брэсце 25 сакавіка 2018 года!»

Комментарии