• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

Пасольства Швецыі ў Беларусі запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе

Пасольства Швецыі ў Беларусі запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе

509 24.04.2017 14:07 Фота носіць ілюстрацыйны характар. Источник: http://www.tourprom.ru

Удзельнічаць могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары. Здымкі прымаюцца да 14 траўня ўключна.

Фотапраект прымеркаваны да Тыдня Швецыі, які пройдзе з 29 траўня па 3 чэрвеня 2017 года. Работы можна дасылаць на дзве тэмы: «Швецыя вачыма беларусаў» і «Швецыя ў Беларусі».

Першая для для тых, каму пашчасціла пабываць у Швецыі. У рамках катэгорыі прымаюцца фотаздымкі, зробленыя непасрэдна на тэрыторыі Швецыі без тэрміну даўнасці.

Реклама

Калі вам не давялося бываць у Швецыі, можна знайсці часцінку гэтай краіны ў Беларусі. Што гэта можа быць? Культура, мастацтва, бізнес, тавары, спорт. Для гэтай катэгорыі здымкі павінны быць зробленыя на тэрыторыі Беларусі. Фантазія, творчасць і крэатыўнасць вітаюцца.

У кожнай тэме журы пад старшынствам кіраўніка пасольства Швецыі ў Беларусі Марціна Оберга будзе адзначаны пераможца. Галоўныя прызы – 2 білеты на самалёт Мінск – Стакгольм – Мінск ад авіякампаніі «Белавіа», пражыванне ў адным з гатэляў Стакгольма (2 ночы) ад пасольства Швецыі; і круіз на дваіх Талін – Стакгольм – Рыга ад кампаніі VR Lines. Другія і трэція месцы таксама будуць адзначаны памятнымі прызамі.

Лепшыя фотаработы будуць надрукаваныя і прадстаўленыя на выставе ў рамках Дня Швецыі на плошчы Свабоды 3 чэрвеня.

Реклама

Здымкі на конкурс прымаюцца да 14 траўня 2017 года ўключна. Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фотаматэрыялу. Дасылаючы фотаздымкі, аўтар пагаджаецца з умовамі дадзенага конкурсу. Работы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод і без узгаднення з аўтарам. Не дапускаюцца работы з надпісамі, вадзянымі знакамі, любымі рамкамі. Фотамантаж забаронены.

Ад аднаго ўдзельніка прымаецца да 3 паасобных здымкаў і/або 1 серыя (колькасць фотаздымкаў у серыі – не больш за 5) для кожнай намінацыі. Фармат файла – jpeg. Памер фота – 1 400 пікселяў па доўгім боку, аб’ём файла – не больш за 1 Мб. Калі работа будзе адабраная ў Short-list, неабходна даслаць файл для друку фотаздымкаў 30×45 см.

Фотаматэрыялы патрэбна дасылаць на электронны адрас sweden@mail.bn.by з паметкай «Фотаконкурс». Дасье удзельніка павінна змяшчаць кароткую інфармацыю пра аўтара: імя і прозвішча, дата нараджэння, горад, кантактны нумар тэлефона.

Імя дасылаемага на конкурс файла павінна быць на лацініцы: прозвішча-імя-нумар.jpeg (прыклад: petrov-vasily-001.jpeg). Акрамя таго, у апісанні неабходна указаць месца і ўмовы, пры якіх быў зроблены фотаздымак (знята серыя), а таксама любую іншую інфармацыю, якую аўтар лічыць неабходнай для правільнай інтэрпрэтацыі яго работы.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках Дня Швецыі 3 чэрвеня. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.