Прислать новость
  • -2 °C
    Погода в Бресте

    -2 °C

  • 3.9237
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5734
    EURO2.9232
    100 RUB3.3614

Карціны Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага пакажуць у Берасці

177 30.06.2017 12:06 . Источник фото

Выстава беларускіх музыкаў адкрыецца 30 чэрвеня а 19-й гадзіне ў выставачнай зале гатэля «Эрмітаж».

У экспазіцыі «Музыка без межаў» сабраны карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, гурта «Палац» Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб’ядноўвае выяўленчае мастацтва.

Карціны Лявона Вольскага. Фота: Таццяна ГАПЕЕВА

У адкрыцці прымуць удзел гурт Re1ikt, Ігар Варашкевіч і Алег Хаменка. Убачыць карціны беларускіх музыкаў можно будзе да 15 ліпеня. Выставачная зала «Эрмітажа» (вул. Чкалава, 7) працуе з 10.00 да 22.00.

Реклама

Падрыхтоўка да адкрыцця выставы. Фота: Таццяна ГАПЕЕВА
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.