Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.486
    Курс валюты в Бресте
    USD2.486
    EURO2.3759
    100 RUB4.2415

Берасцейцы праспяваюць песні Пружанскага раёна

21.02.2017 10:25 Народны фальклорны калектыў «Бабіна лета». Источник фото

25 лютага народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» з вёскі Аранчыцы выступіць ў Берасці ў фармаце «спеўны сход».

Сустрэча адбудзецца а чатырнаццатай гадзіне ў культурным цэнтры «Грунтоўня» (вул. Дзяржынскага, 14). Уваход вольны.

Мерапрыемства прадугледжвае, што спяваць будуць не толькі бабулі, але і госці сустрэчы. Пасля выступу гурта арганізатары раздадуць тэксты народных песень і наведвальнікі змогуць выканаць іх усе разам.

Реклама

«Фармат «спеўны сход» накіраваны на тое, каб госці пераўтварыліся са слухачоў у актыўных удзельнікаў. Такім чынам, традыцыйная песенная спадчына пашырыць свой арэал: да аўтэнтыкі наўпрост далучацца ўсе жадаючыя. Хтосьці запомніць сюжэт, хтосьці мелодыю, а нехта зацікавіцца гэтай тэмай глыбей і працягне навучанне традыцыйным беларускім спевам, – расказала старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і вядучая мерапрыемства Ганна Сілівончык.

Акрамя таго, на «Берасцейскім спеўным сходзе» плануюць падвесці вынікі мінулагодняй экспедыцыі СЭТ «Пружаны-Кобрын-2016».

Па словах аднаго з арганізатараў «Берасцейскага спеўнага сходу» Аляксея Чубата, нярэдка людзі не ведаюць, які культурны скарб захаваны ў іхнім або ў суседнім раёне. І, калі мэтанакіравана не займацца расповедам пра гэта, можа ўзнікнeць уражанне, што ў нас небагатая культура. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць нам не толькі ўбачыць і зразумець сябе лепш, але і пракладваюць турыстычную сцежку для гасцей нашай краіны.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.