Прислать новость
  • 26 °C
    Погода в Бресте

    26 °C

  • 2.5153
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5153
    EURO2.9964
    100 RUB3.485

На брэсцкім філфаку ўспамінаюць Караткевіча

61 25.11.2010 13:57

У панядзелак 22 лістапада ў сценах Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна стартаваў Тыдзень беларускай літаратуры, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча.

Удзел у ім прымаюць студэнты філалагічнага, псіхолага-педагагічнага факультэтаў і факультэта замежных моў. У рамках тыдня ўжо адбыліся сустрэчы з берасцейскімі паэтам Знічом (Алегам Бембелем), пісьменніцай Зінаідай Дудзюк, заслужанай настаўніцай Беларусі Антанінай Башчук. Таксама студэнты прадставілі на суд гледачоў спектаклі па матывах твораў Караткевіча «Заяц варыць піва» і «Ладдзя роспачы».

У чацвер літаратурная гасцёўня «Паэзія і час» збярэ паэтаў – выпускнікоў філалагічнага факультэта: Мікалая Пракаповіча, Генадзя Праневіча, Мікалая Аляхновіча, Кастуся Жмінько, Уладзіміра Лебедзева, Святлану Варонік і іншых. Скончыцца ўсё ў пятніцу літаратурным вечарам у студэнцкім клубе «Дыксі».

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.