Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.4892
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4892
    EURO3.0149
    100 RUB3.4455

«Гэта мы» прыйшлі па запрашэннях

42 25.11.2010 13:57

У панядзелак 23 лістапада ў брэсцкім Лядовым палацы адбыўся гала-канцэрт у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь - гэта мы!».

Для берасцейцаў спявалі Алена Грышанава, Ядзвіга Паплаўская і Александр Ціхановіч, Іван Вабішчэвіч, Аляксандра Гайдук, Макс Лорэнс, Віталь Пракаповіч, Ірына Дарафеева, «Песняры», беларуская «ВІА Гра» – дзяўчаты з гурту «Лас Вегас», гурт «Атлантыка», а таксама ўдзельнікі праекту «Дзве зоркі» Дзмітрый Сайкоў, Элеанора Езерская і іншыя артысты.

На жаль, не ўсе жадаючыя мелі магчымасць паглядзець «жывыя» выступленні беларускіх артыстаў: у вольны продаж білеты не трапілі. У якасці публікі на двухгадзінны канцэрт запрасілі працаўнікоў розных арганізацый і прадпрыемстваў горада і актывістаў дзяржаўных аб’яднанняў.

Реклама

Берасцейцы апошнімі з жыхароў абласных цэнтраў краіны далучыліся да акцыі. Аднак спачатку планавалася, што Брэст стане першым з гарадоў, куды тэлеканал АНТ прывязе зорак беларускай эстрады і дзе возьме старт акцыя. Прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат паведаміла, што мерапрыемства запатрабавалася адмяніць у сувязі з жалобай і сумнымі падзеямі на «Пінскдрэве». Таму Брэст удастоілі гонару стаць завяршаючым этапам турнэ «Беларусь – гэта мы!» па гарадах Беларусі.

Апошнюю кропку ў гэтай акцыі паставяць 11 снежня маштабным канцэртам на пляцоўцы футбольнага манежа ў Мінску.

Тэлевізійную версію канцэрта ў Брэсце можна будзе пабачыць у эфіры тэлеканала АНТ у суботу 4 снежня а 21-й гадзіне.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.