Прислать новость
  • 33 °C
    Погода в Бресте

    33 °C

  • 2.5368
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5368
    EURO3.0185
    100 RUB3.4673

Сапраўдны дарунак

105 15.04.2010 13:14

Новую кнігу «Дарунак» прэзентавала 7 красавіка вядомая пісьменніца Зінаіда Дудзюк. Каб пазнаёміцца з новымі вершамі паэткі, у літаратурна-музычнай гасцёўні «Берасцейскія сустрэчы» (бібліятэка імя А.С. Пушкіна) сабралася поўная зала прыхільнікаў яе таленту.

У першых радах яе сябры – пісьменнік Алесь Паплаўскі, доктар філалагічных навук Зоя Мельнікава i іншыя. Размова ішла пра вершы Зінаіды Язэпаўны, якія зачароўваюць меладычнасцю, прывабліваюць непасрэднасцю, адкрытасцю, сілай пачуцця і драматызму. Гучалі песні, пакладзеныя на вершы паэтэсы самадзейным кампазітарам Галінай Гедзік, выкладчыцай па класе фартэпіяна гімназіі №3 горада Брэста. Наогул, у зале бібліятэкі склалася шчырая, утульная атмасфера аднадумцаў, аматараў беларускай паэзіі.

Прыгадаем, што пісьменніца таленавіта і плённа працуе на літаратурным шляху ўжо 43 гады. Хаця ў яе жыцці было шмат іншых прафесій: яна працавала інжынерам, загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага драматычнага тэатра, экскурсаводам, карэспандэнтам… Але галоўным ў яе жыцці заўсёды была літаратура. Свае першыя вершы Зінаіда Дудзюк апублікавала ў Бярозаўскай раённай газеце «Маяк камунізму» ў 1967 годзе. Пасля яе паэтычныя радкі пачалі з’яўляцца на старонках розных перыядычных выданняў, а таксама ў многіх паэтычных зборніках. У 90-х гадах паэтэса пашырыла свой творчы дыяпазон. Пачалі выходзіць яе кнігі прозы, раманы. Акрамя таго, Зінаіда Дудзюк вядома і як таленавіты драматург.

Реклама

Новыя творы Зінаіды Дудзюк закранулі і маё сэрца. Гэта сапраўдны дарунак для тых, хто любіць беларукае слова.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.