Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.4803
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4803
    EURO2.3956
    100 RUB4.2813

Берасцейскія вуліцы ўпрыгожылі радкамі з твораў беларускіх класікаў

23.09.2016 13:27

Акцыя «Пешаходныя вершы» адбылася ў пятніцу 23 верасня на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай.

Удзельнікі напісалі крэйдай урыўкі з вершаў Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа. «Мы хацелі зацікавіць моладзь беларускай літаратурай і культурай. Каб у іх склалася меркаванне, што беларуская культура не горш, чым замежная», – расказала «БГ» аўтар ідэі Наталля Матвійчук.

По яе словах, удзельнікі выбіралі вершы, якія максімальна актуальныя сёння. «Пра тое, што людзі павінны памятаць свою Бацькаўшчыну, быць патрыётамі. Павінны задумацца аб тым, што сапраўды важна ў жыцці», – удакладніла суразмоўніца «БГ».

Реклама

Акцыя адбылася ў рамках праекта «Біржа ідэй», які ладзіць агенства рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Па правілах, берасцейцы штотыдзень падаюць арганізатарам ідэі па добраўпарадкаванні горада. Лепшую ідэю вызначаюць шляхам галасавання. Пераможца атрымлівае сродкі на рэалізацыю задуманага і дапамогу ментараў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.