Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

25.04.2016 12:55

У пятніцу 22 красавіка ў грыль-бары Korova выступаў гурт Hurma. Менавіта з Берасця пачаўся першы тур бойз-бэнду пад назвай «Упасці ў каханне». Як было абяцана, яшчэ да сустрэчы публіку чакаў прыемны эксклюзіў.

Фронтмэн гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў рассказаў «БГ» пра свой творчы шлях, першы тур гурта і пра свае ўзаемаадносіны з Берасцем.

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Реклама

– Дзякуючы якому выпадку стварыўся гурт Hurma?

– Гэта быў перыяд маёй беларусізацыі. Я год не граў ні ў якіх гуртах і за гэты час напісаў новыя песні. А потым падумаў: трэба нешта рабіць, ствараць. Назву гурт артымаў так: мне падабалася такое добрае вольнае імя, тым больш беларускі народны танец. Калі я пагугліў, то нічога падобнага не знайшоў у нашых шыротах, таму і маем назву Hurma.

– Які горад з’яўляецца радзімай гурта?

– Мінск, натуральна. Таму што гурт пачаў зараджацца, калі я быў на пятым курсе Інстытута журналістыкі БДУ. Усё гэта нараджалася ў Мінску з мінскімі музыкамі, знаёмымі і сябрамі.

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

– Як вядома, вы атрымалі спецыялізацыю журналіста. Што прымусіла вас ступіць на шлях музычны?

Hurma – поп-рок гурт, які выконвае песні толькі на беларускай мове. «Смачны» калектыў існуе з восені 2013 года. У 2015-м хлопцы выпусцілі альбом Repeat. А іх песня «Шукай» прызнана «Беларускамоўным хітом «Песні года-2013» па версіі тэлеканала АНТ. Прыблізна у канцы красавіка адбудзецца прэм’ера новага кліпу на песню «Упасці ў каханне».

Реклама

– З музыкай я сутыкнуўся раней, чым з журналістыкай. У 12 гадоў я пачаў вучыцца граць на гітары, а на журфак я паступіў, калі мне было васемнаццаць. Сказаць, што я адыйшоў ад журналістыкі, не магу. Адзначу, што я прыпыніў сваю журналісцкую дзейнасць. Але тое, чаму навучыў мяне журфак, тое, чаму я навучыўся, працуючы на радыё, на тэлебачанні, нікуды не дзенецца, усё роўна будзе часткай мяне. Мабыць, калі-небудзь вярнуся да журналістыкі, гэта я не адмаўляю.

– Які беларускі гурт вы лічыце сваім канкурэнтам?

Складана сказаць, таму што тут канкурэнт можа быць і па мэтавай аўдыторыі, і ў катэгорыі беларускамоўнага ці не беларускамоўнага кантэнту. Яўных канкурэнтаў у нас няма. У нас ёсць гурты, у якіх падобная мэтавая аўдыторыя, з кім у нас прыкладна аднолькавыя слухачы. Я б не сказаў, што гэта канкурэнцыя. Але ж у нас быў такі выпадак, калі супаў канцэрт, мне напісаў арганізатар іншага артыста, што давай-ка нешта мяняць, бо ў вас падобная аўдыторыя.

– Чаму менавіта песня «Упасці ў каханне» стала назвай вашага туру?

– Мне здаецца, гэта такая канцэптуальная рэч. Яна вызначае цэлую ідэалогію, частку нашага новага песеннага настрою – рамантычнага. Гэтай назвай можна абагульніць нашыя новыя песні. Ну і… (усміхаецца) кожны павінен упасці ў каханне!

– Ранейшыя песні адрозніваюцца ад тых, што вы спяваеце зараз?

– У нас даволі стракатая музычная палітра: фартэпіянныя, дэнсавыя, акустычныя песні. Гэта падкрэслівае нязменны пошук. Мы выдалі першую рамантычную песню «Шукай», вось гэтая ідэя і жыве па сенняшні дзень.

– Ваш тур пачаўся з Берасця. Чаму так здарылася?

– Так супала, што канцэрт мы паставілі геаграфічна зручна. І той факт, што ў Берасці мы с гуртом яшчэ ні разу не выступалі, прымусіў нас выбраць гэты горад. Мы хочам пазнаёміцца з Берасцем, пазнаёміцца з берасцейцамі, асабліва з берацейкамі.

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

– Нядаўна адбыліся здымкі кліпу «Упасці у кахане». Якімі стракатымі момантамі рабочага працэсу вы можаце падзяліцца?

– Па-першае, гэта кліп, які праспансавалі нашыя прыхільнікі. Амаль увесь бюджэт мы сабралі дзякуючы нашым слухачам. Гэты кліп здымалі з рэжысёрам Арцёмам Лобачам, мы ўжо мелі досвед сумеснай працы з ім. Мне даўно хацелася з ім паздымаць, яго працай я задаволены. У нас быў адзін поўны здымачны дзень. Прачыналіся ў пяць гадзін раніцы і ехалі на здымкі. Скончылі здымаць не ў Мінску, а ў Вязынцы прыблізна каля дзесяці гадзін вечара. Былі неспадзяванкі, калі для адной сцэны нам патрэбны былі два скутары, а аказалася, што быў зачынены на замок кааператыў. Таму мы ўзялі адну машыну.

Быў такі момант, што ў нас па задуме павінна быць дзве дзяўчынкі на ровары, але аставілі адну і на скейце. На здымках мне захацелася кінуць гітару ў паветра і потым яна мне прыляцела. Кліп быў вельмі добра прадуманы і спланаваны. Мы літаральна бачылі карцінку перад вачыма. Але ўсё ж такі мянялі некаторыя рэчы, гэтыя змены нам дыктавала ўжо жыццё.

– Якія ўзаемаадносіны ў вас склаліся с Берасцем?

– Я Берасце люблю. Я тут бываў з гадоў 15, калі ездзіў на алімпіяды рыхтавацца. Прыязжаў сюды на занятак «Мова нанова» з выступленнем. Брэст – гэта Палесе, я сам з Пінску, таму літаральна адчуваю сябе так, быццам дадому прыязджаю.  

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

 

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Гурт пачынае канцэрт з песні «Сэрца мільёнаў». У гэты момант слухачы яшчэ нясмела стаяць каля подыуму. Але ж публіка актывізуецца бліжэй да сярэдзіны выступлення. А калі Мікіта Найдзёнаў пачынае спяваць «Амазонкі з палескай глуші», дзяўчаты ўжо прытанцоўваюць.

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Потым вакаліст дастае чырвоную мелодыку і слых ловіць ўжо іншую мелодыю. Мікіта кладзе інструмент убок і бярэ ў рукі шэйкер. Каб устанавіць кантакт з танцуючымі, вакаліст перадае чокала ў рукі актыўных дзяўчат. Тыя ж перадаюць інструмент з рук у рукі, каб кожная паўдзельнічала ў музычным узаемадзеянні.

А абяцаным прыемным эксклюзівам становіцца новая песня «Упасці ў каханне», прэзентаваная берасцейцам. Аднайменны верш быў выдадзены раней у лірычным зборніку Мікіты Найдзёнава «Развітанцы» і чакаў сваяго зорнага часу. Музычны вечар, як і ўсё прыемнае, хутка заканчваецца, але пачуцці застаюцца, як і дыскі з песнямі і зборнік вершаў Мікіты, які можна было набыць за невялікія грошы.

Берасцейцам давялося «упасці ў каханне» разам з гуртом Hurma

Ад аўтара

Нягледзячы на тое што на вуліцы быў моцны вецер, гурт грэў сваёй лірычнай музыкай выпадковых і невыпадковых слухачоў. Здаецца, многія дзяўчыны здолелі «упасці ў каханне» разам з бойз-бэндам. Hurma гучала смачна і зусім не вязала. 

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.