Прислать новость
  • 15 °C
    Погода в Бресте

    15 °C

  • 2.5256
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5256
    EURO3.0596
    100 RUB3.4142

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

05.04.2016 11:42

Экспазіцыю склалі 40 фотаздымкаў Алега Малейкі, на большасці з якіх адлюстраваны гісторыка-культурныя помнікі - тыя, што яшчэ захаваліся, і тыя, што ўжо адыйшлі ў мінулае.

На выставе можна ўбачыць калонію Варбурга і руіны Бернардынскага кляштара, сядзібу шляхецкага роду Ягміных па вуліцы Міцкевіча і калонію Нарутовіча, вайсковыя могілкі, даваенныя каналізацыйныя люкі. На некаторых фотаздымках – будынкі, міма якiх берасцейцы праходзяць амаль кожны дзень. Але, магчыма, не задумваюцца над гісторыямі іх стварэння.

Апроч таго, фотамастак зрабіў акцэнт на мультыкультурнай гісторыі Берасця, дзе жылі беларусы, габрэі, палякі, рускія і іншыя – гэта і вызначыла назву выставы «Берасце на скрыжаванні культур».

Реклама

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

«Я б хацеў звярнуць увагу на захаванне будынкаў Берасця, – распавёў Алег Малейка. – Для мяне незразумела, чаму абавязкова трэба зносіць будынак, каб пабудаваць навадзел, які не мае гістарычнай каштоўнасці. Па дзяцінстве я памятаю двары ў цэнтры, якія мелі файны выгляд. Але зараз яны яго амаль страцілі».

«Вельмі важна, што Алег Малейка фіксуе старыя закуточкі Берасця, – адзначыў краязнаўца Ігар Бараноўскі, які наведаў выставу. – Шмат цікавых будынкаў старога Берасця ўжо няма. І мы часам не цэнім тое, што маем. Ужо пазней, калі зруйнуем, пачынаем гаварыць: «О, гэта так прыгожа было! І можна было аднавіць і зрабіць цікава». Мне балюча бачыць фатаздымкі калоніі Варбурга. У архіве захаваліся планы гэтых будынкаў. Чаму б не адбудаваць у нейкім раёне горада калонію паводле гэтых планаў? Гэта ўжо, канешне, будзе навадзел, але цудоўны прыклад нашай спадчыны».

Убачыць Берасце вачыма Алега Малейкі можна ў мастацкім музеі (Паўднёвыя казармы крэпасці). Выстава будзе працаваць да 18 красавіка.

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

Реклама

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

У мастацкім музеі працуе выстава «Берасце на скрыжаванні культур»

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.