Прислать новость
  • 24 °C
    Погода в Бресте

    24 °C

  • 3.5481
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5481
    EURO7.0466
    100 RUB8.4373

У Берасці пройдзе прэзентацыя кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!»

18.01.2016 12:12

Коміксы, у якіх кожны можа знайсці часцінку роднай краіны, прадставяць аўтары Марыя Чаракова і Марта Чарнова.

Кніга «Гэта Беларусь, дзетка!» узнікла на базе блогу дзяўчын, які з’явіўся ў канцы 2014 года і хутка набраў папулярнасць. Аўтары нарадзіліся ў Беларусі, але ў дзяцінстве Маша з’ехала ў Галандыю, а Марта – у ЗША. Калі праз час яны прыехалі на радзіму, многія аспекты штодзённяга жыцця, на якія беларусы не звяртаюць увагі, падаліся ім цікавымі і нават нелагічнымі. Сваімі назіраннямі Марыя Чаракова і Марта Чарнова падзяліліся з чытачамі блогу, а потым – кнігі.

Выданне складаецца з малюнкаў і разгорнутых тлумачэнняў да іх. Кнігу можна чытаць як жыхарам Беларусі, так і падарыць замежным сябрам (тэксты перакладзены на ангельскую і беларускую мовы).

Реклама

Пазнаёміцца з аўтарамі кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!» можна будзе ў чацвер 21 студзеня а 18 гадзіне. Сустрэча адбудзецца ў культурным цэнтры «Грунтоўня» (вул. Дзяржынскага, 14).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.