Прислать новость
  • 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.6057
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6057
    EURO3.1662
    100 RUB3.5028

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

611 19.03.2015 12:04

У аўторак 17 сакавіка брэсцкія аматары літаратуры атрымалі шыкоўны падарунак. У гэты дзень у «Прасторы КХ» ладзілі сустрэчу з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам.

Імпрэза стала першай з цыкла «Сустрэчы з Гедройцам» Беларускага ПЭН-цэнтра. Падобныя мерапрыемствы цягам некалькіх тыдняў пройдуць у Гомелі, Магілёве, Гродне і Беластоку. Весці імпрэзу давялося паэту, а па сумяшчальніцтву старшыні ПЭН-цэнтра Андрэю Хадановічу.

У Брэсце пісьменнікі не былі на працягу многіх гадоў. Альгерд Бахарэвіч прыгадаў, што апошні раз наведваўся сюды ў 1999 годзе. Адам Глобус увогуле прыязджаў у 1972-м. «Калі я быў школьнікам, хадзілі такія турыстычныя цягнікі, – узгадаў ён. – Бацькі садзілі дзяцей на цягнік, ён ішоў ноччу, прыязджаў у нейкі горад. Дзеці цэлы дзень лазілі па гэтым горадзе, потым іх зноў заганялі ў цягнік і ён ішоў далей. Так я трапіў у 1972-м у ваш Брэст. Здзівіла меня больш за ўсё не крэпасць. Нас завялі на мост глядзець на замежжа. Мяне здзівіла, што тут была працягнута спецыяльная паласа, былі салдаты, вышкі, калючы дрот, а там, на другім беразе Буга, хадзіў дзядзька з канём і абганяў бульбу. Я так доўга чакаў моманта паглядзець на замежжа і ўбачыў сваю вёску!»

Реклама

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Падчас імпрэзы Альгерд Бахарэвіч распавёў пра тры кнігі, якія выйшлі ў апошні час: зборнікі эсэ «Ніякай літасці Альгерду Б.» і «Каляндар Бахарэвіча», а таксама раман «Дзеці Аліндаркі». У апошнім, па словах аўтара, распавядаецца гісторыя беларускамоўных Гензэль і Грэтэль, якія заблукалі ў цёмным лесе. Вядома, не абыйшлося без чытання ўрыўкаў з кніг эсэ, якія зрабілі фурор.

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Реклама

Адам Глобус вырашыў «разбавіць» прозу паэзіяй і прачытаў некалькі вершаў, прысвечаных Вільні, якія таксамі былі ўспрынятыя апладысментамі. Напрыканцы сустрэчы публіка магла задаць аўтарам пытанні (дарэчы, за самае цікавае, аб сувязі жівапісу і літаратуры, Адам Глобус падараваў зборнік сваіх вершаў брэсцкай мастачцы Марыі Радзько). І, безумоўна, кожнаму жадаючаму пісьменнікі падпісалі свае кнігі, якія, верагодна, зоймуць ганаровае месца на паліцах.

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Бахарэвіч і Глобус завіталі ў Брэст

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.