Прислать новость
  • 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.6398
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6398
    EURO3.1403
    100 RUB3.4181

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

26.02.2015 12:55

У межах абласнога свята роднай мовы «Жывыя вытокі», якое прайшло у Брэсце 21 лютага, адкрылася выстава твораў паэта-публіцыста і мастака-графіка Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы».

Вернісаж прайшоў у выглядзе сапраўднага нацыянальнага беларускага моўнага свята. На «разагрэве» граў гурт «Старое сяло», Рыгор Сітніца чытаў свае беларускамоўныя вершы, а прадстаўленыя ў выставачнай зале творы адлюстроўвалі простыя рэчы з жыцця звычайнага беларуса.

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

Реклама

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

Асаблівасцю стылю Сітніцы з’яўляецца амаль фатаграфічная дакладнасць малюнка. Некаторыя карціны, выкананыя алоўкам, можна нават зблытаць з фатаграфіяй. Вельмі дакладна выпісаная структура дрэва, няроўныя клубні бульбы ці цыбулі. Тут жа старанна прапрацаваныя элементы помнікаў архітэктуры і фрагменты сярэднявечных даспехаў. Для творчасці мастака характэрна, відаць, пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору. Свядома выкарыстоўваючы простыя мастацкія сродкі – паперу і алоўкі, Рыгор Сітніца даследуе самыя простыя, усім знаёмыя «банальныя» рэчы і аб’екты.

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

Реклама

Рыгор Сітніца – дзіця многіх талентаў. Ён не толькі мастак, але і пісьменнік, паэт-публіцыст, лаўрэат літаратурных прэмій. Яго карціны знаходзяцца ў многіх музеях Беларусі і замежжа.

«Сталася так, што мне заўсёды было цесна ў мастацкім свеце і я заўседы шукаў, бо далека не ўсё намалюеш, што можна сказаць», – расказаў Рыгор Сямёнавіч.

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

У Брэсце працуе выстава Рыгора Сітніцы «Простыя рэчы»

Экспазіцыя знаходзіцца ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай. «Простыя рэчы» Рыгора Сітніцы прабудуць у горадзе над Бугам два тыдні.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.