Прислать новость
  • -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.4204
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4204
    EURO2.4985
    100 RUB3.9902

Курсы «Мова нанова ў Берасці» пераехалі

16.01.2015 13:05

Цяпер бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова ў Берасці» будуць праводзіцца ў «Прасторы КХ» на Халтурына, 2/1. Час застаецца ранейшы - а 17-й гадзіне штосуботу.

Першыя заняткі новага сезона адбудуцца 17 студзеня і будуць прысвечаныя тэме, якая пасуе да пераезду, – «Улазіны». Выкладчыкі абяцаюць максімальна наблізіць атмасферу курсаў да традыцыйнага беларускага наваселля.

«Госці будуць заходзіць у залу, як заходзілі нашыя продкі ў новую хату, а гаспадары – урачыста пераносіць неабходныя рэчы, – кажа выкладчык курсаў Максім Хлябец. – Спадзяемся, студэнты таксама павіншуюць нас згодна з традыцыяй». Запрошаным госцем на «Улазінах» будзе паэт і бард Алесь Паплаўскі.

Реклама

Для тых, хто прыйшоў бы на заняткі «Мовы нанова», але лянуецца шукаць курсы па новым адрасе, прадугледжана зручная опцыя: у 16.45 вас будуць чакаць на скрыжаванні вуліц Гогаля і Кірава. Дакладнае месца сустрэчы – ля адміністрацыйнага будынка (вул. Гогаля, 75) на гэтым скрыжаванні.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.