Прислать новость
  • -4 °C
    Погода в Бресте

    -4 °C

  • 2.4336
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4336
    EURO2.5142
    100 RUB3.9841

Брэст прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі

13.01.2015 16:29

Цырымонія ўручэння сертыфіката аб прысваенні гораду над Бугам ганаровага звання прайшла 12 студзеня падчас урачыстага закрыцця міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары».

«Акцыя «Культурная сталіца Беларусі» здзяйсняецца ўжо шосты раз. Культурнымі сталіцамі былі Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў. У 2014 годзе на вышэйшым арганізацыйным узроўні рэспубліканская акцыя была праведзена ў Гродна, – адзначыў міністр культуры РБ Барыс Святлоў. – Сёння эстафету прымае старажытны і заўсёды малады Брэст. Горад, што ў 2019 годзе адзначыць тысячагоддзе сваёй гісторыі, у якую нашымі продкамі і сучаснікамі ўпісаны многія слаўныя старонкі».

На думку міністра культуры, сімвалічна тое, што ганаровы тытул Брэст атрымаў у год, калі наша краіна будзе адзначаць 70-годдзе вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. «Брэсцкая крэпасць – сусветна вядомы сімвал мужнасці і непераможнасці, сілы духа і патрыятызму савецкага народа. Таму адным з галоўных мерапрыемстваў акцыі будзе святкаванне 50-годдзя прысваення Брэсцкай крэпасці звання «крэпасць-герой», – падкрэсліў Барыс Святлоў.

Реклама

Сертыфікат аб прысваенні Брэсту звання культурнай сталіцы Беларусі 2015 года, а таксама сімвал рэспубліканскай акцыі – крыштальнага бусла – Барыс Уладзіміравіч перадаў старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандру Рагачуку. «Я ўпэўнены, што тую планку мерапрыемстваў, якая была ў Гродне, мы падтрымаем. Мы зробім яшчэ лепш», – паабяцаў Аляксандр Рагачук.

Материалы по теме:

Культурная столица Брест ждет креативных предложений

Брест получил звание культурной столицы Беларуси – 2015

В Бресте стартовали 27-е «Январские музыкальные вечера»


Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.