Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі – у Берасці прайшоў паэтычны вечар

21.11.2014 13:35

Другім па ліку мерапрыемствам, якое адбылося ў свежаадчыненай «Прасторы КХ», стаў паэтычны вечар. Сустрэча прайшла ў суботу 15 лістапада.

Нагадаем, што «Прастора КХ», то бок «Прастора тэатра «Крылы халопа», задумана як пляцоўка для адукацыйнай і даследчай працы ў галіне тэатра, сучаснага мастацтва і г. д. Арганізатары плануюць праводзіць тут спектаклі, лекцыі, дыскусіі і майстар-класы. Знайшлося месца і для паэтычнай сустрэчы.

На творчы вечар 15 лістапада завіталі берасцейскія паэты Уладзімір Глазаў, Алесь Паплаўскі і іншыя, а таксама прыехалі госці з Менску – Андрэй Хадановіч, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў. Разбавіла гэтую мужчынскую кампанію, на жаль, толькі адна паэтка Ірына Дашына. Але, калі не звяртаць увагу на гендэрны перакос, у астатнім сустрэча атрымалася даволі прыемнай.

Реклама

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Тут знайшліся вершы для любога вуха – лірычныя тэксты Алеся Паплаўскага, экспрэсіўныя Віталя Рыжкова, меткія на метафару Сяргея Прылуцкага. Апроч чытанняў, былі і спевы. Андрэй Хадановіч прэзентаваў дыск «Муры» з перакладамі Яцэка Качмарскага. Дарэчы, альбом быў запісаны ў Берасці.

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Напрыканцы сустрэчы задаволеныя слухачы маглі набыць кнігі (напрыклад, свежанькі дэбютны зборнік Антона Рудака «Верхні горад») і папрасіць аўтографы ў аўтараў.

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Хадановіч, Рудак, Паплаўскі - у Берасці прайшоў паэтычны вечар

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.