Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

06.11.2014 12:19

У мастацкім музеі з’явілася новая платная паслуга - вясельны абрад у традыцыйным беларускім стылі. Першай парай, якая выпрабавала гэты абрад на сабе, сталі Таццяна і Максім Плашчанскія.

Насамрэч маладыя справілі вяселле за тыдзень да мерапрыемства, а ў музей прыйшлі па прапанове супрацоўнікаў. Пра тое, як адзначалі нараджэнне новай сям’і нашыя продкі, яны амаль нічога не ведалі. Таму рэагавалі на тое, што адбывалася, з цікавасцю і энтузіязмам.

Пад кіраўніцтвам дзвюх свах, ролі якіх выконвалі старшыя навуковыя супрацоўнікі Святлана Гуляева і Галіна Брыкала, закаханыя павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў. Напрыклад, мужчыне патрэбна было «развесці» вогнішча, а яго названай – «прыгатаваць» на ім ежу. Не абышлося без танцаў – полькі з падыспанем, а таксама жартаўлівага адорвання маладых.

Реклама

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Абрад, які аднаўлялі на падставе архіўных дадзеных, атрымаўся вельмі эстэтычны. «Нам было цікава, – падзялілася ўражаннямі Таццяна. – Таму што раней мы не ведалі, як і што рабілі продкі». Даведацца пра гэта можа і кожная пара, чыё вяселле яшчэ наперадзе.

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Реклама

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Традыцыйнае вяселле можна справіць у мастацкім музеі

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.