• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

У Берасці ствараецца культурны цэнтр «Грунтоўня»

91 05.11.2014 14:20

Пляцоўка, якая сумесціць функцыі майстэрні, студыі, канцэртнай залы, месца правядзення семінараў і майстар-класаў, будзе працаваць па вул. Дзяржынскага, 14.

Стравальнікам цэнтра выступіла аб’яднанне «Грунт», якое існуе ў Берасці больш за тры гады і вядома па такіх культурных прадуктах, як грамадская кампанія «Берасце старадаўняе», этна-клуб «Зюзя-club» і інш.

Плануецца, што новая культурная прастора, дзе змогуць праявіць сябе творчыя і актыўныя людзі, будзе створана з улікам пажаданняў саміх берасцейцаў. У бліжэйшых планах – папрацаваць над інтэр’ерам памяшкання. Абмеркаванню таго, як менавіта будзе выглядаць культурны цэнтр, прысвечаны круглы стол, які пачнецца 5 лістапада а 18 гадзіне.

Реклама

Стваральнікі «Грунтоўні» спадзяюцца зрабіць памяшканне максімальна функцыянальным, каб была магчымасць выкарыстоўваць яго і як выставачную ці канцэртную залу, і як памяшканне для творчасці, майстар-класаў, і як прастору для штодзённай камунікацыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.