• -6 °C
    Погода в Бресте

    -6 °C

  • 2.6023
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6023
    EURO2.8793
    100 RUB3.26

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

94 28.09.2014 10:29

27 верасня у Брэсце па адрасе вул. Дворнікава, 63 (грэка-каталіцкая парафія) а 19.00 гадзіне адбылся прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» сустаршыні БХД Паўла Севярынца.

Як адзначыў аўтар у сваёй прамове, яго кніга – гэта «спроба паглядзець больш пільна і больш далёка, чым мы звычайна бачым». Таксама ен дадаў: «У турме адзін вольны чалавек сказаў мне – не пытай за што, пытай дзеля чаго».

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Реклама

Кніга была напісана Паўлам Севярынцам падчас трохгадовай спасылкі за «Плошчу» ў спецкамендатуры ў весцы Куплін Пружанскага раена (Брэсцкая вобласць). Павел распавеў, што за час адбыцця ім пакарання яго нататнік папоўніўся сотняй новых прозвішчаў.

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Реклама

 

Гэта ўжо пятая кніга Паўла. «Беларуская глыбіня» – зборнік з 84 эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах. Яны прысвечаныя беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

На вокладцы кнігі намаляваны калодзеж. Па словах аўтара, гэта сімвалічна: глядзіш і ў глыбіню, і бачыш там неба.

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Реклама

Павел Севярынец – беларускі палітык і публіцыст. Аўтар кніг «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі» (2005), «Лісты з лесу» (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі» (2008).

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Купіць кнігу нельга – выданне можна атрымаць толькі ў дар. 

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» прайшла ў Брэсце

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.