• -5 °C
    Погода в Бресте

    -5 °C

  • 2.1556
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1556
    EURO2.4471
    100 RUB3.2401
Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

156 30.11.-0001 00:00

Першая сустрэча адбылася 6 верасня. Аднавіць свае веды і паразмаўляць па-беларуску прыйшлі каля 50 чалавек.

У гэтым сезоне многае будзе па-новаму. Новая месца правядзення заняткаў – аўдіенц-зала пры кавярні Le Phare (вул. Леніна, 50), новы дзень – субота замест серады, новыя вядучыя. На першай сустрэчы імі выступілі журналіст Іна Хоміч (яна, дарэчы, мае філалагічную адукацыю) і экскурсавод Вольга Малафеечава. Але канцэпцыя курсаў застанецца той самай.

Гасцей чакаюць займальныя размовы, выкананне граматычных практыкаванняў, сустрэчы з цікавымі асобамі. Кожны занятак будзе мець пэўную тэму. Напрыклад, 6 верасня размаўлялі пра адпачынак і ўспаміналі, каму пашанцавала падарожнічаць гэтым летам і куды. Апроч таго, раз на месяц арганізатары плануюць запрашаць музыкантаў. Першым візіцёрам стаў беларускі паэт і музыка Алесь Камоцкі.

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

«Я не чакаю, што ўсе наведвальнікі курсаў пачнуць гаварыць па-беларуску, але можа хтосьці зменіць сваё стаўленне да беларускай мовы. У кагосьці, калі ён будзе чуць нешта па-беларуску, нейкія цеплыя пачуцці ўзнікнуць», – распавяла пра свае надзеі Іна Хоміч.

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Часамі бывае, што выкладчыкі беларускай мовы размаўляюць на ёй толькі на занятках. Тут сітуацыя іншая – вядучыя карыстаюцца мовай у штодзённым жыцці. «Спачатку перайсці на беларускую мову было цяжка, нягледзячы на тое, што я яе добра ведала, – адзначыла Іна Хоміч. – Псіхалагічных страхаў многа. Але яны ўсе адпадаюць, калі пачынаеш гаварыць. Галоўнае – наважыцца. Мне стала камфортна ў беларускай мове. Я адчула сябе далучанай да нейкага глубіннага слою культуры. Гэта пачуцце параўнальна з тым, калі спяваюць фальклор. Ты чуеш гэтыя канструкцыі і адчуваешь, што словы як закадаваныя пасланні. Псіхалагічна яны пра нас. Прынамсі, у мяне гэта так».

Наступная сустрэча пройдзе 13 верасня а 17.00. Тема заняткаў – «500 год Аршанскай бітвы». Уваход вольны.

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Другі сезон курсаў «Мова нанова» стартаваў у Берасці

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: