Прислать новость
  • -4 °C
    Погода в Бресте

    -4 °C

  • 2.608
    Курс валюты в Бресте
    USD2.608
    EURO3.1417
    100 RUB3.5339

«Мова нанова»: у новым сезоне – на новым месцы

60 21.08.2014 16:20

Бясплатныя курсы «Мова нанова», якія з поспехам стартавалі ў Берасці ў маі гэтага года, пераехалі. З верасня яны будуць ісці па адрасе вул. Леніна, 50.

Напомнім, што канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне беларускай мовы. Гэта ток-шоу з гасцямі, дыскусіі, дыялогі з наведвальнікамі, стварэнне штучных жыццёвых сітуацый падчас заняткаў, якія трэба вырашыць на мове.

Наведваць курсы можна і тым, хто ўжо размаўляе па-беларуску і хоча пашырыць кола сваіх сяброў, і тым, хто вывучаў мову ў школе, але не можа сходу падтрымаць размову, і тым, хто зусім не ведае мовы. Памылкі на курсах рабіць не только можна, але і патрэбна – галоўнае, вучыцца размаўляць.

Реклама

У новым сезоне курсы будут праходзіць у аўдыенц-зале пры кавярнi Le Phare (насупраць будынка тэатра драмы). Змяніўся і дзень – замест серады заняткі будуць весціся кожны тыдзень па суботах. Першая сустрэча адбудзецца ўжо 6 верасня ў 17.00. Будзе выступаць гурт Zelki Band.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.