У дзень нараджэння Берасця нямала казалі пра тое, як горад расце і развіваецца. Аднак для гарманічнага існавання важна не толькі глядзець у будучыню, але і памятаць пра мінулае. Таму фолк-вечарына ад клуба этнакультуры «Зюзя-club» найлепшым чынам упісалася ў праграму святочных мерапрыемстваў. Увечары 26-га танцавальны калектыў «Берасцейскі замак» і музычны гурт Cad Goddeu нагадалі берасцейцам і гасцям горада пра тое, як танцаваць бранль, выхвалякі і гуляць у маразулю.
Настрой на вечарыне панаваў сяброўскі, нават нейкі хатні. Але карысць ад яе была і ў тым, што, акрамя пазітыўных эмоцый, удзельнікі маглі аднавіць веды па гісторыі краю. Напрыклад, вядучы Віктар Клімус нагадаў пра так званы Полацкі сшытак – помнік беларускай музыкі 17 стагоддзя.
Не засталіся госці фолк-вечарыны і без сувеніраў на памяць. Ім загадвалі загадкі, і тых, хто даваў правільны адказ, узнагароджвалі керамічнымі магнітыкамі на лядоўню з беларускім арнаментам.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google