Прислать новость
  • 17 °C
    Погода в Бресте

    17 °C

  • 2.5327
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5327
    EURO3.0619
    100 RUB3.4062

Арт-маёўка па-берасцейскі прайшла ў археалагічным музеі

Арт-маёўка па-берасцейскі прайшла ў археалагічным музеі

05.06.2014 12:21

Сярэднявечнымі танцамі, гульнямі і віктарынамі праводзілі берасцейцы апошні дзень вясны. 31 мая ў археалагічным музеі «Бярэсце» адбылася арт-маёўка.

Праграма сапраўднага свята, якое разгарнулася на пляцоўцы перад «Бярэсцем», уключала самыя розныя мерапрыемствы: ад фрымаркета, дзе можна было знайсці кнігі Рыгора Барадуліна і Івана Шамякіна, да квэст-экскурсіі. «Cутнасць яе была ў тым, каб адшукаць помнікі, звязаныя з гісторыяй горада. Напрыклад, адказаць, якія элементы неагатычнага стылю ёсць на паўночных варотах крэпасці, дзе знаходзіцца Петрапаўлаўская царква, падмуркі якіх кляштараў і манастыроў засталіся на месцы крэпасці і гэтак далей», – паведаміў карэспандэнту «БГ» адзін з удзельнікаў экскурсіі Антон Вацкевіч.

Знайшоўся занятак і для маленькіх наведнікаў і іх бацькоў. Разам з педагогам Брэсцкага цэнтра дадатковай адукацыі Нінай Абрамчык дзеці рабілі тэкстыльных анёлаў-ахоўнікаў, а таксама слухалі аб славянскіх гульнёвых і абярэгавых ляльках. Прапанавалі дзеткам супрацоўнікі музея і сваю навінку – даведнік па музею «Падарожжа ў мінулае са Знайкай і Незнайкай». У кніжачцы змешчаны заданні па кожнаму з залаў «Бярэсця». Напрыклад, малым прапануюць параўнаць сучасны і сярэднявечны абутак, знайсці віды зброі, якой карысталіся нашыя продкі. Такі даведнік даступны не толькi падчас арт-маёўкі, але і ў любы іншы дзень.

Реклама

Побач з музеем размясціўся і сціплы кірмаш, на якім можна было набыць прыгожыя і арыгінальныя вырабы берасцейскіх майстроў: лялькі, магніты, абярэгі. Майстры па кераміцы Таццяна Чаканаваі Тамара Тромза прапаноўвалі аўтарскія ўпрыгожванні, свістулькі, посуд з салярнымі знакамі. Кожны такі выраб ствараўся з улікам беларускіх традыцый. «Аснова народная, таму што без паглыблення ў культуру не бывае аўтарскага. Аўтарскае – гэта перапрацоўка, накладанне свайго ўласнага бачання на гэтыя асновы», – адзначыла Таццяна.

Арт-маёўка па-берасцейскі прайшла ў археалагічным музеі

Арт-маёўка па-берасцейскі прайшла ў археалагічным музеі

Самыя пунктуальныя госці музея паспелі на дэгустацыю берасцейскага хлебушка, які спякла Кацярына Ніканюк. «Гэта той хлеб, які раней гатавалі нашыя продкі. Канешне, я выкарыстоўвала сучасныя прадукты, але спрабавала захаваць сутнасць – магію прыгатавання хлеба. Нашыя продкі верылі, што, калі хочаш наладзіць з кімсьці адносіны, неабходна мясіць цеста з думкай аб гэтым чалавеку і потым пачаставаць яго. Апроч таго, гэты хлеб больш карысны, таму што выкарыстоўваюцца не дрожжы, а жытняя закваска. Вядома, рацэпт можна змяняць, дабаўляючы насенне, прыправы – бадзян, кардамон, кмен», – падзялілася сакрэтамі прыгатавання Кацярына.

Арт-маёўка па-берасцейскі прайшла ў археалагічным музеі

У другой палове вечара берасцейцаў чакаў інтэрактыўны музычна-танцавальны блок, які сумесна з музеем падрахтавала грамадская суполка «Берасце старадаўняе». Цікава, што гурт Cad Goddeu, які радаваў гасцей цудоўнай сярэднявечнай музыкай, дэбютаваў менавіта на пляцоўцы музея год таму. Пад іх акампанемент калектыў гістарычнага танца «Берасцейскі замак» вучыў жадаючых дзівосным бранлю, падэграсу, ойру. І, скажам шчыра, здольнасць да танцаў у берасцейцаў, якія завіталі ў музей, сапраўды ёсць.

 Застаецца толькi пажадаць, каб акрамя арт-маёвак нас чакалі арт-чэрвенёўкі, арт-ліпнёўкі і гэтак далей. 

Фота:Таццяна ГАПЕЕВА, Вадзім ЯКУБЁНАК

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.