Прислать новость
  • 3 °C
    Погода в Бресте

    3 °C

  • 2.6234
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6234
    EURO3.1515
    100 RUB3.5161

Дні шведскай і беларускай літаратуры адбудуцца ў Брэсце

37 20.05.2014 16:41

У праграме - сустрэчы са шведскімі і беларускімі аўтарамі, правядзенне фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі і інш. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы 21 - 22 мая.

Праграма

21 мая, серада

Реклама

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

 

16.00 – 17.30 Сустрэча са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан (Anita Jacobson) і Сісэль Альмгрэн (Sissel Almgren). Гісторыі пра жыццё шведскіх рэгіёнаў Вэстэрнорланд (Västernorrland) і Хога Кустэн (Höga Kusten).

Реклама

17.30 – 18.00 Падчас перапынку адбудзецца PowerPoint прэзентацыя малюнкаў – ілюстрацый да кніг Астрыд Ліндгрэн, што намалявалі юныя мастакі з Брэсцкай вобласці.

18.00 – 19.00 Паэзія ў рок-музыцы: музычны прадзюсер Сяргей Будкін і музыка Уладзь Лянкевіч.

 

22 мая, чацвер

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

 

Реклама

15.00 – 16.00 Гісторыі з кнігі «Рыбін горад», сустрэча з Наталкай Бабінай.

16.15 – 16.45 Шведская Лапландыя – гісторыя і краявід: сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг.

17.00 – 18.00 Конкурс юнацкай паэзіі (фінальны тур).

18.00 – 19.00 Літаратурная вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх паэтаў. Свае вершы будуць чытаць Аніта Якабсан, Сісэль Альгрэн, Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі.

19.30 Абвяшчэнне вынікаў фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі. Узнагароджанне пераможцаў.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.