Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.4803
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4803
    EURO2.3956
    100 RUB4.2813

У Мастацкім музеі працуе выстава Алеся Сушы

20.11.2013 22:45

Выстава з нагоды 50-годдзя мінскага творцы адкрылася ў Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці 15 лістапада.

Лёс звязаў Алеся Сушу з Брэстчынай яшчэ ў канцы 1980-х. Сюды малады мастак, які скончыў аддзяленне манументальнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прыехаў працаваць на Брэсцкім мастацкім камбінаце. У 2004 годзе мастак прымаў удзел у рэстаўрацыі Свята-Сімеонаўскага сабора Брэста.

У экспазіцыю, што размясцілася ў Мастацкім музеі, увайшлі больш за 20 работ, напісаныя мастаком у апошнія некалькі гадоў і найчасцей прысвечаныя прыродзе і жаночай прыгажосці. Як адзначыў Алесь Суша, на стварэнне карцін яго натхнілі ўражанні ад штодзённасці, успаміны з дзяцінства. «Я вырас у сям’і з чатырма сёстрамі, быў самы малодшы. Часам у мяне пытаюць, чаму я пішу жаночыя вобразы. Магчыма, на падсвядомым узроўні гэта дань маёй маці і сёстрам», – распавёў мастак.

Реклама

У размове з карэспандэнткай «БГ» Алесь Суша адзначыў, што яго «найлепшыя работы яшчэ наперадзе. Але апошнія творы больш блізкія». Мастак вылучыў работу «Дзень прайшоў». Дзяўчына на карціне пазірае на гледача з-за пляча. Сітуэт амаль зліваецца з карычневымі паўтанамі, якія мякка ахінаюць яе.

 

Звярнуць увагу варта і на твор «Паўлінава», дзе адлюстравана сядзіба Бохвіцаў, якая знаходзіцца ў весцы Паўлінава Баранавіцкага раёна. «У мяне была выстава, прысвечаная беларускім маёнткам, – успомніў мастак. – У нас жа вельмі багатая культура, захаваліся цудоўнейшыя будынкі. Гэты будынак захаваўся, але зараз там няма гаспадара і ён рушыцца. Я ездзіў і шукаў такія маёнткі, каб іх пісаць».

Паглядзець на гэтыя і іншыя работы Алеся Сушы можна да 15 снежня.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.