Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.4803
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4803
    EURO2.3956
    100 RUB4.2813

У Брэсце пройдзе рэтраспектыва фільмаў Яна Якуба Кольcкага

06.11.2013 14:50

З 15 па 20 лістапада ў кінатэатры «Беларусь» гледачам пакажуць шэсць лент, якія зняў польскі рэжысёр.

Ян Якуб Кольскі – адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды.

Уваход на ўсе кінасеансы рэтраспектывы вольны. Квіткі можна атрымаць у касах кінатэатра перад пачаткам.

Реклама

 

Праграма рэтраспектывы


15 лістапада, 14.00

Гісторыя кіно ў папелавах

Фэнтазі, меладрама. Польшча, 1998 г.

Гісторыя роду кавалёў Андрышэкаў, што пачынаецца ад Андрышэка I, які стварыў у XIX стагоддзі кінамашыну, і працягваецца ў 60-х гадах XX стагоддзя з Андрышэкам VI, якога завуць Шустэк. Хлопчык марыць аднавіць вынаходку, што загінула ў час пажару.

 

16 лістапада, 19.00

Реклама

Язмін

Меладрама. Польшча, 2006 г.

У мужчынскім манастыры адбываецца нешта дзіўнае: тры манахі пачынаюць духмяна пахнуць. Згодна са старажытным прадсказаннем, ігумен чакае новых чудаў. Тым часам для рэстаўрацыі ікон сюды прыбывае мастачка, якая жадае аднавіць цудоўны пах манахаў.

 

17 лістапада, 19.00

Далей ад вакна

Драматычны фільм. Польшча, 2000 г.

Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жона мае намер выдаць яе, але ёй да галавы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.

 

18 лістапада, 19.00

Падгрэбак

Меладрама. Польшча, 1993 г.

Фільм апавядае пра подзвігі, на якія здольны закаханыя дзеля выдатнага пачуцця, што імі авалодала.

 

19 лістапада, 19.00

Які грае з талеркі

Фэнтазі, меладрама. Польшча, 1995 г.

Скрыпач Люнда – чалавек, які грае з абломкаў талерак. Намаляваныя на іх узоры ён чытае як ноты і іграе па іх музыку. Ён хоча зайграць з цэлай талеркі круглы шляк, але вельмі баіцца свайго жадання.

 

20 лістапада, 19.00

Венецыя

Драматычны фільм. Польшча, 2010 г.

Марэк закаханы ў Венецыю і ведае назвы ўсіх плошчаў і храмаў горада. Яго сям’я збіраецца ў Венецыю, але надыходзіць восень 1939 года і хлопчыка адпраўляюць за горад да цёткі Веранікі.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.