Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.6264
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6264
    EURO3.057
    100 RUB3.3365

«Будзьма беларусамі!» можа падтрымаць вашую задуму

86 08.05.2013 10:13

Калі ў Беларусі вам чагосьці не стае, стварыце гэта самі і будзеце першымі! Ідэі, як разнастаіць культурнае жыццё свайго горада, лунаюць у паветры, а вось узяць ды ператварыць іх у жыццё вечна штосьці замінае. Кампанія «Будзьма беларусамі!» заклікае не хаваць задумы ў пыльную шафу, а дасылаць на конкурс і прапануе дапамогу ў іх ажыццяўленні.

Гэта не першая спроба кампаніі заахвоціць саміх жыхароў змяніць штосьці ў культурніцкім жыцці свайго горада. У розных гарадах Беларусі некалькі разоў на год ладзяцца «Кірмашы праектаў», куды можна прыйсці са сваёй ідэяй, распавесці пра яе важнасць, знайсці аднадумцаў, пачуць карысныя парады і атрымаць рэакцыю ад неабыякавых гараджан.

На «Кірмашах праектаў» могуць прадстаўляцца ідэі, незалежна ад ступені іх рэалізаванасці. У конкурсе ж, які аб’явіла кампанія цяпер, могуць удзельнічаць толькі задумы, ажыццяўленне якіх яшчэ наперадзе.

Реклама

Якім ідэям, дасланым на конкурс, будзе нададзеная перавага? Найперш гэта грамадска і культурна значныя праекты, працяглыя ў часе і разлічаныя на шырокую аўдыторыю. «Напрыклад, фестываль з простым выступам некалькіх гуртоў нам нецікавы, бо мы і так гэтым займаемся, – тлумачыць рэгіянальны каардынатар «Будзьма беларусамі» Кацярына Раманчык, – а вось у спалучэнні з адукацыйнымі мерапрыемствамі (семінарамі, публічнымі лекцыямі, дыскусіямі) – ужо робіцца для нас больш важным».

Паводле каардынатаркі, вітаюцца таксама ідэі па стварэнні культурніцка-камунікатыўных месцаў (цэнтраў, клубаў, каворкінгаў), праекты па папулярызацыі гісторыі родных мясцінаў, нечаканыя погляды на арганізацыю гарадской прасторы, экалагічныя акцыі і г. д. – па сутнасці ўсё, чаго ў вашым горадзе яшчэ няма, але запатрабаванасць ужо наспела. Чым больш шырокія грамадскія колы ахоплівае ваш праект, тым лепш.

Кожны можа сам зрабіць нешта, каб жыць цікава – такім прынцыпам кіраваліся арганізатары конкурса, вырашыўшы звярнуцца па ідэі наўпрост да жыхароў краіны.

Реклама

Таму апішыце свой праект (з указаннем аўтараў, тлумачэннем сутнасці ідэі і яе ўнікальнасці, пералічэннем неабходных рэсурсаў) і дасылайце на скрыню razam@budzma.org з пазнакай «На конкурс праектаў» да 15 мая 2013 года. Вынікі конкурса будуць абвешчаныя 31 мая на сайце budzma.org.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.