Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.5908
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5908
    EURO3.0296
    100 RUB3.3936

Akute сыгралі ў Брэсце сольнік і адказалі на пытанні «БГ»

186 01.05.2013 21:04

Набыўшы ўжо ўсебеларускую вядомасць музычны гурт Akute з Магілёва 26 красавіка сыграў канцэрт у Брэсце і распавёў «БГ» пра музу, музыку і мову. Размова атрымалася кароткай і іранічнай. Хай чытач сам разбярэ, у якіх адказах музыкі жартуюць, а ў якіх - не.

Akute – гэта гітарыст і вакаліст Стас Мытнік, басіст і бэк-вакаліст Раман Жыгараў і барабаншчык Павел Філатаў.

Рома: «Стыль свой мы характэрызуем як діскадэкаданс. Ён як быў з пачатку самым трушным діскадэкадэнскім, так ім і застаўся».

Реклама

 

Гурт утварыўся ў 2008 годзе.

Стас: «Мы атрымліваем вялікае задавальненне, калі выходзіць добрая песня».

Реклама

Р.: «Добрая для слухачоў, калі яна спадабаецца не толькі нам. Гэта падвоены кайф».

Р.: «Нам падабаюцца зусім іншыя песні, чым тыя, якія лічацца хітамі».

 

Дэбютная песня «Адзіноцтва» стала трэцяй з 12 лепшых песняў сезона 2009 – 2010 па версіі музычнага сайта «Тузін Гітоў».

С.: «Няма такой песні, якая была б лепш за ўсе, не ўлічваючы «Адзіноцтва». J»

 

Реклама

Аўтар большай часткі словаў – Раман. Усе песні Akute напісаныя на беларускай мове.

Р.: «Мы размаўляем па-беларуску калі хочам: у жыцці, на сцэне, у сне, у душы, у гасцях».

 

2010 год адзначаны для гурта атрыманнем Гран-пры на фестывалі «Басовішча» (Гродэк, Польшча).

Р.: «Людзям хочацца чуць песні па-беларуску. Адзінае, што можа гэта падцвердзіць, – гэта колькасць народа на нашых канцэртах».

 

Хіты Akute – «Адзіноцтва», «Kroŭ by vada», «Адшукай», «Шчасце».

Р.: «Па-руску, па-ангельску, па-японску… мы не будзем спяваць».

 

Першы альбом «Дзевачкі і космас» пабачыў свет ў чэрвені 2011 года.

Р.: «Калі пішацца тэкст, ён прыходзіць асобна ад усіх астатніх думак, ён забірае ўсе думкі».

 

Пасля выхаду першага альбома гурт перамог у намінацыі «Рок-прарыў года» на «Рок-каранацыі-2011».

С.: «Нельга вызначыць нейкую самую прыемную ўзнагароду. Усе яны розныя. Кожная вельмі прыемная».

Р.: «Мы нічога не робім, каб іх атрымаць, акрамя таго, што граем музыку. Я зараз такія банальныя рэчы кажу. Хіба гэта трэба тлумачыць? Калі даюць – дзякуй вялікі, калі не – ну ладна. J Мы разумеем, што гэта прызнанне ад крытыкаў, ад радыё, ад людзей…»

С.: «…Вялікая адказнасць».

Р.: «Яны нам рэспектуюць, і мы ім таксама».

 

 

У лютым 2012 г. выйшаў «Kroŭ EP». Рэліз другой пластынкі «Не існуе» адбыўся вясной 2012 г.

С.: «Мы не імкнемся за колькасцю альбомаў. Трэба рабіць, калі яно прыхозіць».

 

У верасні 2012 г. гурт выступіў на разагрэве ў Placebo.

Р.: «Placebo самі выбралі нас, усё было «па чэснаку». У мяне быў такі момант недаверу: ці сапраўды гэта было? І я натуральна спытаў Браяна Молка (саліст Placebo заўвага аўт.), ці гэта праўда, і ён адказаў: «Yes».

Нармальненька было, хлопцы роўна сыгралі. J А наш выступ – гэта правал. Я не памятаю ні аднаго нармальнага нашага канцэрта. J»

 

У кастрычніку 2012 г. выйшаў максі-сінгл «Іголкі».

Р.: «Муза? Мне падабаецца Агнес Дзін, ангельская фотамадэль, яна мяне натхняе. А яшчэ наркотыкі, алкаголь… J»

 

У снежні 2012 г. Akute былі прызнаныя сайтам Tuzin.fm лепшым гуртом года і атрымалі ўзнагароду «Героі года».

Р.: «Чым бярэм? Сэксам. J»

 

Разам з Akute у Брэсце выступіў украінскамоўны гурт «Фіолет» з Луцка.

Р.: «Спім з прадзюсарам. Галоўны ёсць адзін прадзюсар… але гэта не наш прадзюсар. J»

 

Новая канцэртная праграма «Як на далоні», якую пачуў Брэст, прысвечана вядомаму беларускаму гурту Ulis. Акрамя двух кавераў на Ulis, у Брэсце прагучалі песні «Бегчы», «Наскрозь» і «Пасткі» з новага альбома, які зараз рыхтуюць музыкі.

 

Akute сыгралі ў Брэсце сольнік і адказалі на пытанні «БГ»

 

 

Уражанні брэстчан, якія наведалі канцэрт

Арцём: «Чаму я туды пайшоў, гэта відавочна: выдатны гурт з Беларусі на беларускай мове, з якасным прадуктам, зарадам і атмасферай. Атрымаў тое, чаго і чакаў: зарад драйву і эмоцый. Але канцэрт Akute – ганьба для Брэста. Такім гуртам граць не на такіх пляцоўках і не з такой колькасцю публікі».

 

Максім: «Прыйшоў на Akute – спадабаліся больш «Фіолет»! Хацеў паглядзець на беларускіх хлопцаў, пра якіх дзе-нідзе краем вуха чуў, што яны малайцы. Былі ўтрох, і меркаванне пацверджана сябрамі: Akute спадабаліся менш, чым хлопцы на разагрэве!»

 

Аксана: «Канцэрта Akute у Брэсце я чакала даўно. Цікава было паслухаць якасную беларускую музыку ў жывым выкананні. Але выступ мяне трохі расчараваў. Смешна казаць, бо гэта абсурдна, але ў студыйным запісе Akute гучаць лепей, чым у канцэртным выкананні. Хто выдумаў ладзіць рок-канцэрт у былой кіназалі «1 Мая»? Там няма ніякай акустыкі! Гук быў такі жудасны, што я, ведаючы ўсе песні на памяць, не магла іх пазнаць, пакуль саліст не пачынаў спяваць!

І яшчэ дадам, што артысты ніяк не кампенсавалі дрэнны гук камунікаваннем з публікай. Выйшлі, злабалі пару песняў і сышлі. Мне сорамна крыху ў гэтым прызнавацца, але гурт «Фіолет», пра які я даведалася за пару дзён да канцэрта і які выступаў, так бы мовіць, на разагрэве «беларускіх зорачак», спадабаўся мне значна больш. Так, яны таксама мелі тыя ж самыя праблемы з гукам. Але саліст жартаваў, скакаў па сцэне, «страляў» вачыма і балдзеў ад сваіх песняў так, як фанаты. Гэта было здорава, за гэтым, здаецца, людзі і ходзяць на канцэрты.

Пасля канцэрта я зрабіла такія высновы: на канцэрт «Фіолет» я пайду яшчэ раз абавязкова, а Akute буду і далей слухаць на сваім плэеры, пакуль яны не выйдуць на вялікую пляцоўку на якім-небудзь фестывалі. На іх сольнік жадання ісці пакуль няма».

 

Зміцер: «Мне спадабаўся ўвесь канцэрт: і «Фіолет», і Akute. «Фіолет» сталі для мяне адкрыццём, нягледзячы на тое, што прыязджалі ў Брэст яны ўжо не ўпершыню. Музыку складана каментаваць, яна проста класная. Асабліва можна вылучыць кантакт саліста з публікай, мы былі на роўных.

Akute чакаў даўно, і вось дачакаўся, нацешыўся. Ніколі не думаў, што пад Akute можна так адрывацца.

Хтосьці выказваўся пра памяшканне. Маўляў, джаз-рок клуб зусім не клуб, проста змянілі шыльду былога кінатэатра «1 Мая». Выглядае ён, вядома, страшна, але не настолькі, каб так быць ім незадаволеным. Гурты адыгралі, публіка атрымала насалоду. Не ведаю, што яшчэ трэба».

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.