Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.5399
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5399
    EURO3.0029
    100 RUB3.3212

Чацвёртая «Жырандоля» ўбачыла свет

101 19.11.2012 15:00

Прэзентацыя чацвёртага выпуску альманаха «Жырандоля» адбылася ў Брэсцкай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 9 лістапада. Літаратурны альманах, які з'яўляецца дзецішчам абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, сабраў пад сваёй вокладкай паэтычныя і празаічныя тэксты літаратараў Брэстчыны.

Складальнікам і рэдактарам першага нумара ў 2008 годзе была легендарная паэтка Ніна Мацяш. Яна і дала альманаху паэтычную назву «Жырандоля». Нягледзячы на смерць паэткі ў 2008 годзе, справа яе была працягнута. І вось ужо чацвёртая «Жырандоля» ўбачыла свет. На больш чым 300 старонках альманаха змешчаны творы 61 аўтара, сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў і іншых літаратараў вобласці.

На сустрэчы таксама былі прадстаўлены ўласныя кнігі брэсцкіх пісьменнікаў Васіля Дэбіша, Леаніда Філатава, Леаніда Валасюка і іншых. Аўтары дэкламавалі выбраныя радкі з новых выданняў і знаёмілі прысутных з яшчэ не надрукаванымі творамі.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.